«На працягу апошняга дзесяцігоддзя, арабскія краіны, і перш за ўсё Саудаўская Аравія і ААЭ, прыкладаюць немалыя намаганні, каб падкрэсліць сваю незалежнасць ад ЗША. Гэтая мэта дасягаецца шляхам умацавання адносін з іншымі супердзяржавамі. Яшчэ да вайны гэтыя краіны дыверсіфікавалі пастаўшчыкоў зброі, у прыватнасці ААЭ пачалі купляць зброю і ў Расеі, а таксама ўзялі курс на збліжэнне з Кітаем. З моманту ўмяшання Масквы ў вайну ў Сірыю ў 2015 годзе многія арабскія краіны зрабілі адпаведныя высновы: Расея становіцца больш актыўнай на Блізкім Усходзе, а Вашынгтон наадварот зніжае абʼём сваёй дзейнасці і ўцягнутасці. Таму ў арабскіх сталіцах падкрэслена цяпло прымаюць расейскіх і кітайскіх лідараў, не забываючы асудзіць жахі вайны і аказваючы гуманітарную дапамогу Украіне », – так лічыць усходазнаўца, эксперт па Блізкім Усходзе і ісламу Ксенія Святлова.
19 студзеня Еўрапарламент прагаласаваў за прыняцце рэзалюцыі, якая заклікае да стварэння спецыяльнага міжнароднага трыбунала для пераследу злачынства агрэсіі Расеі супраць Украіны. Згодна з дакументам, да адказнасці неабходна прыцягнуць, у прыватнасці, Пуціна і Лукашэнку. Мы спыталі ў эксперта: ці могуць, у тэорыі, краіны Аравійскага паўвострава, даць палітычны прытулак тым, каго могуць абʼявіць у міжнародны вышук?
«На працягу гісторыі многія замежныя лідары атрымалі прытулак у краінах Аравійскага паўвострава. У 2011 годзе прэзідэнт Тунісу збег у Саудаўскую Аравію (і памёр знаходзячыся ў гэтай краіне праз некалькі гадоў). Афганскі прэзідэнт Ашраф Гані збег у ААЭ два гады таму», – падсумавала Ксенія Святлова.
Іншыя Навіны
Факты, каментары
Беларусь трапіла ў топ-10 краін з самымі вялікімі паказнікамі па паніжэнні «Індэкса дэмакратыі» у свеце
Беларусь займае 26 месца ў рэгіёне, знаходзячыся паміж Узбекістанам і Таджыкістанам.
Факты, каментары
Аднолькавыя пасланні розным аўдыторыям: аб чым прамаўляў Лукашэнка ў Зімбабвэ?
Мы вывучылі прамову і знайшлі выразы, якія Лукашэнка ўжо ўжываў раней, звяртаючыся зусім да іншых слухачоў.
Факты, каментары
Узровень карупцыі ў Беларусі вырас за 2022 год
Некаторыя дзяржавы гэтага рэгіёну «дасягнулі свайго гістарычнага мінімуму» у рэйтынгу.