28 лістапада Рада Еўропы аднагалосна прыняла рашэнне дадаць парушэнне санкцыйных абмежаванняў у спіс «злачынстваў ЕЗ», уключаных у Дамову аб функцыянаванні ЕЗ

28 лістапада Рада Еўразвязу аднагалосна прыняла рашэнне дадаць парушэнне санкцыйных абмежаванняў у спіс «злачынстваў ЕЗ», уключаных у Дамову аб функцыянаванні ЕЗ.

Мы звярнуліся за тлумачэннямі да Міхаіла Кірылюка – дарадцы па прававых пытаннях Народнага антыкрызіснага кіравання.

«Безумоўна, гэта адыграе ролю, вядома, гэта не Game-Changer (*поўная змена спосабу працы), Game-Changer – гэта напрыклад, эмбарга на нафту, газ ці калійныя ўгнаенні, але гэта камень у скарбонку, мы ніколі не ведаем які камень апынецца крытычным.

Не варта чакаць таго, што дадзенае рашэнне, на ўзроўні краін ЕЗ, будзе прынята вокамгненна. Гэта зойме, сама меней, месяцы. Мы можам зрабіць выснову, што прынамсі палітычна палітыкі ЕЗ маюць намер ісці ў гэтым кірунку, яны прынялі гэта на дэкларатыўным узроўні, варта чакаць, што гэта пяройдзе і на заканадаўчы ўзровень», – пракаментаваў Кірылюк.

Каго закрануць магчымыя змены ў санкцыйным заканадаўстве?

«Парушэнне такога заканадаўства датычыцца рэзідэнтаў краінаў Еўразвязу. Грамадзяне ЕЗ, якія рэгіструюць на сябе падстаўныя юрыдычныя асобы або службовыя асобы, якія супрацоўнічаюць з кампаніямі, якія знаходзяцца пад санкцыямі. Грамадзяне якіх краін яны – гэта не важна, важна, што яны з'яўляюцца рэзідэнтамі ЕЗ. У дачыненні да іх улады змогуць заводзіць крымінальныя справы», – падсумаваў эксперт.

Іншыя Навіны