17 траўня, прэмʼер-міністр Раман Галоўчанка заявіў, што ў краіне дасягнуты «рэкордна высокі» узровень сярэдняй заработнай платы – 1731 беларускі рубель. БРЦ праверыў, наколькі блізкія заробкі беларусаў да заяўленай Галоўчанкі лічбы.
Мы прааналізавалі прапанаваныя заработныя платы на сайце дзяржаўнай службы занятасці. На момант напісання матэрыялу ў базе было апублікавана 117580 вакансіяў. 113 383 з іх прапануюць заробак меншы, чым абвясціў Галоўчанка. У гэты спіс уваходзяць і вакансіі з працай не на поўную стаўку. Напрыклад, мы знайшлі 7008 прапаноў, дзе заробак не дасягае «мінімалкі» у 554 рублі. У гэтых выпадках размова ідзе аб частковай занятасці.
Некаторыя працадаўцы прапануюць пайсці працаваць за суму меншую за мінімальную зарплату, але фактычна на поўную стаўку. Напрыклад, гомельскі філіял «Белпошта» шукае паштальёна, які пагодзіцца працаваць на 0.97 стаўкі за 538 рублёў.
Журналіст БРЦ, назваўшыся зацікаўленым, патэлефанаваў па ўказаным у абʼяве тэлефоне і спытаў, чаму пазначана такая дзіўная стаўка. У аддзеле кадраў паштовай службы адказалі, што гаворка ідзе пра «няпоўную занятасць», але па сутнасці апісалі працу ў ненармаваным графіку.
«Больш газет – пазней дома, менш газет – раней дома. Зрабілі працу – вольныя», – сказала супрацоўніца, дадаўшы, што фіксаванай нормы ў гадзінах у іх няма, а заробак не залежыць ад абʼёму праведзенай працы, але можа быць павялічаны праз год працы або за кошт працэнта ад падпіскі.
Пры гэтым разрыў максімальнага і мінімальнага заробку на сайце службы вялікі. Самы маленькі заробак (за 0,5 стаўкі) прапануе «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Баранавіцкага раёну» за працу сядзелкі – ад 38 да 409 рублёў.
Самую высокую зарплату з указаных на сайце прапануе авіякампанія «Белавія» камандзіру паветранага судна – ад 8000 да 18000 за поўную стаўку.
У сістэме падлікаў заробкаў насельніцтва існуе яшчэ адзін паказнік – медыяны заробак. Гэта сума, больш за якую зарабляе палова ўсіх працаўнікоў. Апошні актуальны паказнік, які публікаваў Белстат – за лістапад 2022 года. Тады медыяны заробак у Беларусі складаў 1248 рублёў. На сайце Службы занятасці заробак вышэйшы ці столькі ж прапануюць толькі ў 26% вакансіяў.
Іншыя Навіны
Факты, каментары
У сектары інфармацыі і сувязі Беларусі рэкордна скарацілася колькасць супрацоўнікаў
Нават у 2020 і 2021 гадах – на фоне масавых пратэстаў і рэпрэсій – колькасць новых работнікаў у галіне перавышала колькасць звольненых.
Факты, каментары
Вядомая жорсткімі разгонамі пратэстаў вайсковая частка ў Менску закупіць комплексы супраць беспілотнікаў
Агульны кошт дамовы па тэндары – 210 тысяч беларускіх рублёў, адзін камплект абыдзецца бюджэту ў 52 500 рублёў.
Факты, каментары
Лукашэнка зноў сустрэўся з Пуціным. БРЦ падлічыў, наколькі часцей палітыкі сталі бачыцца пасля ўварвання Расеі ва Украіну
Колькасць сустрэч палітыкаў за 2022 год стала рэкорднай як мінімум за 10 гадоў.