Belarusian Interactive Catalogue of Fakes

Антыфэйк / фактчэк
Пошук Топ Графік сувязей
Што такое Belarusian Interactive Catalogue of Fakes

Belarusian Interactive Catalogue of Fakes (Беларускі інтэрактыўны каталог фэйкаў) гэта інструмент, які зʼявіўся ў выніку працы нашага антыфэйк-праекту. Тут вы можаце ўбачыць сотні фэйкаў, сабраных намі з 2021 году, якія альбо распаўсюджваліся ў беларускіх медыях, альбо маюць дачыненне да Беларусі.

BIC of Fakes дапамагае ўбачыць, як, кім і праз якія медыі распаўсюджваюцца фэйкавыя наратывы. Дзякуючы нашаму інструменту можна вывучаць спосабы маніпуляцый і скажэнняў інфармацыі на канкрэтных прыкладах, а таксама ўбачыць працу прапагандысцкай машыны ў цэлым, прааналізаваць тэндэнцыі прасоўвання фэйкаў у медыях.

Чытайце аб антыфэйк-праекце і нашых метадах праверкі інфармацыі.

Абярыце фільтры/ці пачніце пошук

Візуалізацыя Візуальнае прадстаўленне вынікаў пошуку па Belarusian Interactive Catalogue of Fakes. Можна ўбачыць, калі былі апублікаваныя нашы выкрыцці фэйкаў. А таксама — даты зʼяўлення фэйкаў у медыях ці сацыяльных сетках, аднак гэтая опцыя даступная толькі для фэйкаў, якія зʼявіліся пасля 2023 году.
Тэмы
палітыка (312) вайна (208) эканоміка (157) дасягненні (121) гісторыя (56) + яшчэ101
Бразілія
Беларусь (346) Украіна (289) Польшча (129) Расея (121) ЗША (95) + яшчэ70
Крыніца
Беларусь 1 (207) Тэлеграм-канал ЖС Premium (Жоўтыя слівы) (92) АНТ (85) СТБ (61) БелТА (56) + яшчэ141
Асобы
Аляксандр Лукашэнка (60) Рыгор Азаронак (58) Іван Эйсмант (42) Алег Гайдукевіч (26) Пётр Пятроўскі (23) + яшчэ254
Каб паглядзець каляндарную візуалізацыю, адкрыйце, калі ласка, старонку на кампутары ці планшэце. Візуалізацыя

22 красавіка 2025

«Менская праўда»: Беларусь займае першае месца ў рэйтынгу тэрарыстычнай бяспекі. Праверылі, якое насамрэч

Беларусь — на першым месцы ў сусветным рэйтынгу тэрарыстычнай бяспекі, заявіла вядоўца ютуб-канала «Менскай праўды» Марына Субота. Каманда Weekly Top Fake праверыла, на колькі пазіцый яна памылілася.

скажэнне, Беларусь, свет, Мінская праўда, Марына Субота, дасягненні.

21 красавіка 2025

Беларусь у ліку першых запусціць 5G на ўзроўні краіны? Высветлілі, на колькі гадоў і ад каго адстаём

Беларусь адна з першых у свеце пачне карыстацца тэхналогіяй 5G для сувязі на ўзроўні краіны, расказаў у эфіры СТБ аглядальнік «СБ. Беларусь сёння» Андрэй Мукавозчык. Каманда Weekly Top Fake высветліла, што Беларусь спазнілася на некалькі гадоў. 

скажэнне, Беларусь, СНД, ЕАЭС, ЗША, Еўропа, СТБ, Андрэй Мукавозчык, дасягненні, тэхналогіі, Інтэрнэт.

18 красавіка 2025

«Рускія ідуць!» Вядоўца АНТ выдаў выдуманую гісторыю пра першага міністра абароны ЗША за праўду

скажэнне, ЗША, NATO, АНТ, Ігар Луцкі, палітыка, гісторыя, NATO.

17 красавіка 2025

Гайдукевіч: Літва і Латвія раздзімаюць вайсковы бюджэт, а Беларусь — не. Параўналі тэмпы раздзімання

Літва і Латвія, у адрозненні ад Беларусі, павялічваюць вайсковыя бюджэты ў шкоду грамадзянам, заявіў старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі Алег Гайдукевіч. Каманда Weekly Top Fake праверыла, ці адпавядаюць яго словы рэчаіснасці.

скажэнне, Беларусь, Літва, Латвія, Еўрапейскі Звяз, Беларусь-4, Алег Гайдукевіч, эканоміка.

16 красавіка 2025

«Адзначаць Дзень Перамогі не толькі ў Менску». Лукашэнка расказаў пра традыцыю, якой няма

Аляксандр Лукашэнка расказаў пра асабістую традыцыю адзначаць 9 траўня на дзве сталіцы — у Маскве на Чырвонай плошчы і ў Менску. Каманда Weekly Top Fake высветліла, што такой традыцыі няма.

скажэнне, Беларусь, Расея, тэлеканал Мір, Аляксандр Лукашэнка, палітыка, святы.

Мы выкарыстоўваем файлы cookie, каб палепшыць ваш карыстальніцкі досвед. Падрабязней
Закрыць
ПнВтСрЧтПтСбВс
311234567891011121314151617181920212223242526272829301234567891011