Belarusian Interactive Catalogue of Fakes

Антыфэйк / фактчэк
Пошук Топ Графік сувязей
Што такое Belarusian Interactive Catalogue of Fakes

Belarusian Interactive Catalogue of Fakes (Беларускі інтэрактыўны каталог фэйкаў) гэта інструмент, які зʼявіўся ў выніку працы нашага антыфэйк-праекту. Тут вы можаце ўбачыць сотні фэйкаў, сабраных намі з 2021 году, якія альбо распаўсюджваліся ў беларускіх медыях, альбо маюць дачыненне да Беларусі.

BIC of Fakes дапамагае ўбачыць, як, кім і праз якія медыі распаўсюджваюцца фэйкавыя наратывы. Дзякуючы нашаму інструменту можна вывучаць спосабы маніпуляцый і скажэнняў інфармацыі на канкрэтных прыкладах, а таксама ўбачыць працу прапагандысцкай машыны ў цэлым, прааналізаваць тэндэнцыі прасоўвання фэйкаў у медыях.

Чытайце аб антыфэйк-праекце і нашых метадах праверкі інфармацыі.

Абярыце фільтры/ці пачніце пошук

Візуалізацыя Візуальнае прадстаўленне вынікаў пошуку па Belarusian Interactive Catalogue of Fakes. Можна ўбачыць, калі былі апублікаваныя нашы выкрыцці фэйкаў. А таксама — даты зʼяўлення фэйкаў у медыях ці сацыяльных сетках, аднак гэтая опцыя даступная толькі для фэйкаў, якія зʼявіліся пасля 2023 году.
Тэмы
палітыка (311) вайна (208) эканоміка (156) дасягненні (119) гісторыя (55) + яшчэ101
Тэрыторыя
Беларусь (343) Украіна (289) Польшча (129) Расея (121) ЗША (93) + яшчэ70
Крыніца
Беларусь 1 (207) Тэлеграм-канал ЖС Premium (Жоўтыя слівы) (92) АНТ (84) СТБ (60) БелТА (56) + яшчэ141
Аляксандр Лук'янаў
Аляксандр Лукашэнка (60) Рыгор Азаронак (58) Іван Эйсмант (42) Алег Гайдукевіч (25) Пётр Пятроўскі (23) + яшчэ254
Каб паглядзець каляндарную візуалізацыю, адкрыйце, калі ласка, старонку на кампутары ці планшэце. Візуалізацыя
Апошнія фейкі тыдня

16 красавіка 2025

«Адзначаць Дзень Перамогі не толькі ў Менску». Лукашэнка расказаў пра традыцыю, якой няма

Аляксандр Лукашэнка расказаў пра асабістую традыцыю адзначаць 9 траўня на дзве сталіцы — у Маскве на Чырвонай плошчы і ў Менску. Каманда Weekly Top Fake высветліла, што такой традыцыі няма.

скажэнне, Беларусь, Расея, тэлеканал Мір, Аляксандр Лукашэнка, палітыка, святы.

15 красавіка 2025

Булаўка: Украіну напампоўваюць зброяй, а насельніцтву фінансава не дапамагаюць. Высветлілі, у чым ён не мае рацыі

Хаўруснікі Украіны фінансуюць толькі вайсковыя выдаткі краіны, а мірнае насельніцтва амаль не падтрымліваюць, заявіў Анатоль Булаўка, чалец сталай камісіі па нацыянальнай бяспецы Палаты прадстаўнікоў Беларусі. Каманда Weekly Top Fake праверыла яго словы. 

скажэнне, Украіна, Еўропа, ЗША, СБ Беларусь сегодня, Анатоль Булаўка, эканоміка, вайна.

14 красавіка 2025

«Шкварка News» фэйкавы вырак суда ва Украіне пацвердзіў падробленай пастановай

Прыбраць надпіс «Незаконна мабілізаваны» з надмагілля загінулага ўкраінскага жаўнера патрабуе ад яго маці Броварскі міжраённы суд Кіеўскай вобласці, паведамілі аўтары тэлеграм-каналу «Шкварка News». Як доказ яны апублікавалі адпаведную пастанову. Каманда Weekly Top Fake...

скажэнне, Украіна, Тэлеграм-канал Шкварка News, вайна.

11 красавіка 2025

Міністр адукацыі: Усё менш беларусаў паступае ў замежныя вну. Даведаліся, ці завярнулася тэндэнцыя

Дынаміка апошніх гадоў паказвае, што ўсё менш беларусаў паступае ў замежныя ўніверсітэты, заявіў міністр адукацыі Андрэй Іванец. Каманда Weekly Top Fake праверыла, ці ёсць такі трэнд.

скажэнне, Беларусь, Расея, Еўрапейскі Звяз, Польшча, Літва, Нямеччына, Чэхія, СТБ, Андрэй Іванец, адукацыя, міграцыя.

11 красавіка 2025

На Pornhub апублікавалі інтымныя фота вядоўцы «Звычайнай раніцы». Здымкі апынуліся дыпфэйкам

Праўладныя медыі распаўсюдзілі фэйкавыя інтымныя фота вядоўцы ютуб-шоу «Звычайная раніца» Марыны Ментусавай, апублікаваныя на Pornhub. Каманда «Зеркала» высветліла ў журналісткі, што гэта за здымкі і як яны трапілі на порнасайт. 

выдумка, Беларусь, Тэлеграм-канал ЖС Premium (Жоўтыя слівы), Pornhub, Інтэрнэт, секс, СМІ.

Мы выкарыстоўваем файлы cookie, каб палепшыць ваш карыстальніцкі досвед. Падрабязней
Закрыць
ПнВтСрЧтПтСбВс
311234567891011121314151617181920212223242526272829301234567891011