Навіны з Чалым

08 лістапада

Чаму на выбарах у ЗША перамог Трамп і якім павінен быць кандыдат у прэзідэнты Беларусі

Кампетэнцыі Камалы Харыс, чужы, які былы свой, і партрэт Трампа — разбор апошніх навін з Сяргеем Чалым.

Дональд Трамп перамог на выбарах у ЗША, а дэпутат Алег Гайдукевіч распавёў, якім павінен быць кандыдат у прэзідэнты Беларусі. Незалежны эканамічны эксперт Сяргей Чалы пракаментаваў галоўныя навіны апошніх дзён у праграме «Навіны з Чалым». Публікуем некаторыя цытаты.
Змест
00.00 Трамп перамог
03:14 Гісторыя паўтараецца
04.00 Кантроль і падпарадкаванне
08:20 Трамп дыктатар

Гісторыя, якая паўтарылася для тупых

«На выбарах у ЗША Дональд Трамп атрымаў перамогу ва ўсіх штатах, якія вагаліся, і абвясціў сябе 47 прэзідэнтам ЗША. Самае трапнае слова, якім можна апісаць тое, што адбылося, — гэта слова рэцыдыў. Прычым разумець гэтае слова варта не ў юрыдычным, а ў медычным сэнсе.

Прынята казаць, што гісторыя паўтараецца двойчы. Адзін раз — у выглядзе трагедыі, а ў другі раз — у выглядзе фарсу. А насамрэч гісторыя сапраўды паўтараецца. Толькі ў другі раз спецыяльна для тупых.

У бліжэйшыя дні мы ўбачым велізарную колькасць тлумачэнняў, чаму тое, што здарылася, непазбежна павінна было адбыцца. Унікальнасць гэтай сітуацыі ў тым, што ні адно з гэтых тлумачэнняў не вытрымлівае ніякай крытыкі».

Кваліфікаваны кандыдат і шасціразовы банкрут

«Самая недарэчная прычына — Камала Харыс не змагла пераканаць выбарнікаў у тым, што яна валодае дастатковымі кампетэнцыямі. І ўсё гэта пры тым, што яна ледзь не самы кваліфікаваны кандыдат за доўгі час. З досведам працы ва ўсіх трох галінах улады.

Вядома ж, менавіта таму кіраванне краінай трэба было даверыць не ёй, а шасціразоваму банкруту, які стаіць на парозе сёмага банкруцтва. Пра якога нават чальцы яго ранейшай адміністрацыі казалі: "Ніколі больш!”. У якога ў актыве 34 крыміналкі, адзін прысуд, дзве справы на разглядзе і два імпічменты. А калі казаць пра чалавечыя якасці, то цяжка знайсці больш гідкага чалавека».

Расізм і сексізм пераважылі незадаволенасць эканамічным становішчам

«Аргументы ў духу “так, але” амаль заўсёды прыводзяцца, калі немагчыма прызнацца ў сапраўдных матывах. Харыс з тым жа курсам, што і Байдэн, прайграла тыя штаты, у якіх Байдэн камфортна перамог Трампа. А што змянілася за чатыры гады? Кандыдатам з'яўляецца разумная чорная жанчына.

І нічога новага ў гэтым няма. Калі спрабавалі разбіраць прычыны нечаканай перамогі Трампа ў 2016 годзе, найбольшая карэляцыя жадання галасаваць за Трампа з расісцкімі і сэксісцкімі поглядамі. Залежнасць у разы больш моцная, чым сувязь з незадаволенасцю эканамічным становішчам.

Можна ўпэўнена сказаць, што не ўсе, хто галасаваў за Трампа, — расісты, але ўсе расісты галасавалі за Трампа. Менавіта жаданне шукаць любую іншую прычыну акрамя асноўнай і прывяло да рэцыдыву ў 2024 годзе. 

Калі я кажу "расізм", я кажу не затым, каб абразіць прыхільнікаў Трампа. Практыкуючых ідэалагічных расістаў сярод іх абсалютная меншасць. І наогул, трэба разумець, што расізм, сексізм і нянавісць — гэта не прыроджаныя якасці. Нянавісці вучацца».

Пераварот замест руціннай змены ўлады

«Чужы, які былы свой, успрыняты як вораг, — неабходная і дастатковая ўмова для расколатага грамадства. Калі каштоўнасці адной групы такія, што яны ўспрымаюць каштоўнасці іншай групы як пагрозу сабе. І наадварот. 

Палітыка ў такіх грамадствах выраджаецца ў паталагічныя формы. Мэтай становіцца не нанясенне карысці ўсім, а прычыненне шкоды ўспрыманаму ворагу. Увасабленнем першага была Камала Харыс. Трамп — класічнае ўвасабленне другога. Усе абяцанні яго кампаніі зводзіліся да таго, што я прымушу пакутаваць тых, каго вы ненавідзіце.

На паверхні ляжыць блізкі прыклад: заява эрзац-кандыдата Алега Гайдукевіча пра тое, што кандыдаты павінны быць такімі, каб ворагаў ад іх ванітавала.

Падобныя трывожныя званочкі можна выявіць у любым лагеры. Якім бы прыемным не было гэта ганебнае пачуццё, трэба разумець, што гэта сігнал сур'ёзнай небяспекі. У чым небяспека? Пры адсутнасці агульных каштоўнасных установак палітычная спрэчка адбываецца не ўнутры рамак, а пра самі рамкі. Фармальнае выкананне дэмакратычных працэдур па выніках збліжаецца з рэвалюцыяй або пераваротам, а не руціннай зменай улады».