7 снежня Палата прадстаўнікоў у першым чытанні прыняла законапраект «Аб змене кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці». Смяротнае пакаранне, у адпаведнасці з праектам, можа быць ужытае да службовай асобы або ваеннаслужачага, якія змянілі дзяржаве

Мы спыталі ў палітолага Арцёма Шрайбмана: навошта трэба ўводзіць смяротнае пакаранне за здраду дзяржаве менавіта цяпер?

«Гэтую меру нельга ўспрымаць асобна. Трэба глядзець на гэта ў комплексе з мерамі па забароне дыскрэдытацыі арміі і ўсімі папярэднімі мабілізацыйнымі мерапрыемствамі. Я думаю, што ўлада займаецца тым, што рыхтуе дзяржапарат, у тым ліку рэпрэсіўны апарат, да магчымай мабілізацыі і вайны. Гэта не азначае, што яны прынялі рашэнне ваяваць. Я думаю, што пакуль такое рашэнне не прынятае, але яны жадаюць на выпадак, калі такое рашэнне прыйдзецца прымаць, пад тым ці іншым ціскам, каб яны былі да яго падрыхтаваныя», – паведаміў нам Арцём Шрайбман.



«Ім (дзяржапарату) патрэбныя інструменты для таго, каб перадухіляць дэзерцірства і ціснуць на патэнцыйных прызыўнікоў і мабілізаваных... Калі яны будуць здавацца ў палон ці адмовяцца выконваць загад, то будзе пагражаць смяротнае пакаранне. Нават калі гэта няпраўда, і па факце здрада дзяржавы не мае нічога агульнага з дэзерцірствам, думаю, што гэтым будуць усіх палохаць. Я бачу, што гэта калька з некаторых расейскіх законаў, якія былі прынятыя пасля пачатку вайны і таму мэта дастаткова відавочная і яна даволі трывожная».

7 снежня Палата прадстаўнікоў у першым чытанні прыняла законапраект «Аб змене кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці». Смяротнае пакаранне, у адпаведнасці з праектам, можа быць ужытае да службовай асобы або ваеннаслужачага, якія змянілі дзяржаве.