Станіслава Івашкевіча, у дачыненні да якога быў пададзены пазоў, да ўдзелу ў працэсе не дапусцілі. Мы лічым, што гэтым беларускія ўлады парушылі нашае права на распаўсюд інфармацыі і права на справядлівы суд, а суддзі не былі незалежнымі і бесстароннімі. Грамадская арганізацыя Respect-Protect-Fulfill, якая прадстаўляе нашы інтарэсы, паведаміла пра ўсё гэта Камітэт правоў чалавека ААН.
Нагадаем, падчас нашага расследавання мы выявілі, як беларускія ўлады падалі льготы на суму больш за мільярд долараў кампаніям, звязаным з сям'ёй Карычаў. У наступных расследаваннях мы паказалі, як з Беларусі праз Кіпр і Арабскія Эміраты вывелі 170 мільёнаў долараў. Шэраг прадстаўнікоў клана Карычаў патрапілі пад санкцыі ЕЗ як «гаманцы» Аляксандра Лукашэнкі.