Спачатку яна рэтранслявала гэты фэйк у праграме «Добры дзень, таварышы!», якую вядзе разам з Міхаілам Шахназаравым:
«Недахоп жадаючых ваяваць Кіеў вырашыў папоўніць вельмі своеасабліва – за кошт эмігрантаў і інвалідаў. Яшчэ на мінулым тыдні Кіеў звярнуўся да Польшчы з патрабаваннем дэпартаваць з краіны назад ва Украіну ўсіх мужчын прызыўнога ўзросту, які, дарэчы, плануюць знізіць з 18 да 16 гадоў».
Далей Бялова паўтарыла фэйк ужо ў сваёй аўтарскай перадачы «Галоўнае з Вольгай Бяловай»:
«На гэтым тыдні было прынятае рашэнне, што ў Польшчы ўкраінскіх мужчын будуць адлоўліваць, на поўным сур'ёзе будуць адлоўліваць і адпраўляць назад на Украіну. Чаму? Таму што ваяваць зараз там няма каму».
Тоўсты пункт у пытанні паставілі ў Міністэрстве замежных спраў Польшчы. У сваім Twitter ведамства афіцыйна заявіла, што дакументы зʼяўляюцца сфальсіфікаванымі і ніякай дэпартацыі ўкраінцам не пагражае.
«Паведамленні ў сацыяльных сетках аб тым, што ўкраінцы ва ўзросце 18-60 гадоў павінны быць дэпартаваны з Польшчы, зʼяўляюцца дэзынфармацыяй.
Фатаграфіі, прызначаныя для пацверджання гэтых тэзісаў, былі сфальсіфікаваныя, а прадстаўленыя дакументы не адпавядаюць рэчаіснасці», – гаворыцца ў заяве Міністэрства замежных спраў Польшчы.