Праверылі статыстыку і паліцэйскія справаздачы.

Павелічэнне плыні ўцекачоў з Украіны, а таксама рэзанансныя злачынствы ці парушэнні права з іх удзелам нярэдка выклікаюць усплёск антыпатыі да перасяленцаў у краінах Еўропы. Гэта падсілкоўвае боязі, што ўзрост міграцыі прывядзе да павелічэння ўзроўню злачыннасці. Падобныя высновы найчасцей заснаваныя на выбарачнай інтэрпрэтацыі статыстыкі, заявах палітыкаў ці абмеркаванні гучных інцыдэнтаў з грамадзянамі Украіны. Разам з тым гучаць і іншыя думкі: украінцаў нярэдка клічуць больш законапаслухмянымі, чым іншых мігрантаў. Каб праверыць абедзве тэзы без эмоцый, мы звярнуліся да апошніх дадзеных Еўрастату за 2023 год, статыстыкі нацыянальных устаноў і паліцэйскіх справаздач.

Што паказалі факты і дадзеныя

У кожнай краіне есці людзі, якія парушаюць закон, таму чакаць поўнай адсутнасці злачынстваў у кожнай групе няслушна. Важна іншае — наколькі ўзровень парушэнняў права сярод украінскіх уцекачоў адрозніваецца ад паказнікаў грамадзянаў прымаючых краін.

Мы сабралі афіцыйную статыстыку і разлічылі, колькі падазраваных даводзіцца на 100 тыс. жыхароў: сярод грамадзянаў краіны, замежнікаў у цэлым і ўладальнікаў украінскага грамадзянства. Гэта дазволіла ацаніць, якая крымінагенная сітуацыя складаецца ў кожнай з гэтых груп.

У Польшчы, Чэхіі і Нямеччыне, дзе жыве найбольшая колькасць перасяленцаў з Украіны, статыстыка паказвае: у адных выпадках іх доля крыху вышэй, у іншых — ніжэй, чым сярод мясцовых жыхароў.

Нямеччына

Паводле дадзеных Федэральнага міністэрства ўнутраных спраў за 2024 год, грамадзяне Украіны здзяйсняюць менш злачынстваў, чым у сярэднім замежнікі. У статыстыцы падазроных часцей фігуруюць выхадцы з Сірыі, Турцыі і Румыніі. Сірыйцы займаюць першае месца — каля 5% усіх падазроных (незалежна ад іх грамадзянства), тады як украінцы складаюць толькі каля 2,5%. Растлумачваецца гэта тым, што сярод украінскіх уцекачоў больш кабет і дзяцей, тады як сярод мігрантаў з іншых рэгіёнаў пераважаюць мужчыны — група, якая статыстычна часцей парушае закон.

Пры гэтым узровень злачыннасці сярод украінцаў вышэй, чым сярод грамадзянаў Нямеччыны: на кожныя 100 тыс. уладальнікаў украінскага пашпарта даводзіцца звыш 4 тыс. парушальнікаў права, тады як сярод немцаў — меней за 2 тыс.

Чэхія

У Чэхіі ўкраінцаў можна назваць адной з самых законапаслухмяных груп. Прадстаўляючы каля 5% насельніцтва краіны, яны складаюць толькі 3% ад агульнага ліку падазроных у парушэнні закона.

У абсалютных лічбах украінцы сапраўды лідаруюць сярод замежных парушальнікаў, але гэта тлумачыцца іх колькасцю. Калі суаднесці колькасць жыхароў з украінскім грамадзянствам і лік парушэнняў права, то на кожныя 100 тыс. чалавек давядзецца каля 450 падазроных. Для параўнання: сярод усіх замежнікаў гэты паказнік прыкладна ўдвая вышэй, а сярод грамадзянаў Чэхіі — у паўтара разу.

Такім чынам, украінцы парушаюць закон нават радзей, чым самі чэхі.

Польшча

З прыкладна 1,5 млн украінцаў, што афіцыйна жывуць у Польшчы, у поле зроку паліцыі ў 2023 годзе траплялі меней за 10 тыс. чалавек — менш за 1%. Для параўнання: сярод грамадзянаў Грузіі гэты паказнік — каля 10%. Доля парушальнікаў права сярод украінцаў ніжэй, чым сярод палякаў, і значна ніжэй за сярэдні ўзровень па ўсіх замежніках.

Паводле дадзеных паліцыі за 2023 год, найбольш частае парушэнне сярод мігрантаў — кіраванне ў нецвярозым стане.

Якія высновы можна зрабіць

  1. Ува ўсіх трох краінах узровень злачыннасці сярод украінцаў ніжэй за сярэдні па замежніках;
  2. У Чэхіі і Польшчы яны парушаюць закон радзей, чым мясцовыя жыхары;
  3. У Нямеччыне паказнік вышэй, чым у грамадзянаў краіны.
Крыніца: Дадзеныя, сабраныя БРЦ

Гэты артыкул быў падрыхтавана ў 2025 годзе для праекту «Prebunking at Scale» пры падтрымцы EFCSN.

Іншая аналітыка
Мы выкарыстоўваем файлы cookie, каб палепшыць ваш карыстальніцкі досвед. Падрабязней
Адхіліць Прыняць