Расследуем карупцыю, выкрываем фэйкі, аналізуем навінавую павестку. БРЦ — чалец глабальнай сеткі журналістаў-расследавальнікаў.
Журналісты БРЦ – лаўрэаты нацыянальнай прэміі «Вольнае слова» Беларускай асацыяцыі журналістаў за расследаванні ў 2018, 2019, 2020, 2021 і 2022 гадах. На «Вольным слове» у 2021 годзе каманда БРЦ атрымала першае месца ў катэгорыі «Аналітыка».
БРЦ з'яўляецца чальцом OCCRP (Цэнтр па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці)
Таксама мы чальцы GIJN (Глабальная сетка журналістаў расследавальнікаў)
Праз рост коштаў на ўгнаенні еўрапейскія фермеры перайшлі на гной? Правяраем словы кіраўніка АНТ
Кошт хлорыстага калію на рынку вырас удвая ў 2021 годзе.
Цэны на мінеральныя ўгнаенні сталі непад'ёмнымі для еўрапейскіх фермераў, сцвярджае Марат Маркаў. Каманда Weekly Top Fake праверыла, ці гэта так.
Кіраўнік тэлеканалу АНТ Марат Маркаў 21 лютага ў эфіры «Альфа Радыё» распавёў, чаму ў Еўропе фермеры, якія страйкуюць, выліваюць на адміністрацыйныя будынкі гной.
«Кошты, якія на сённяшні дзень існуюць у канадскай Nutrien, у манапаліста на рынку сёння, яны ўзнялі ў два разы за адзін раз. І гэтыя кошты непад'ёмныя для вялікай колькасці фермерскіх гаспадарак. Адкуль у іх столькі гною з'явілася, якім яны ўгнойваюць вуліцы еўрапейскіх гарадоў? Яны вымушаныя гэтым гноем угнойваць свае палі», — заявіў ён.
Кошт хлорыстага калію на рынку вырас удвая ў 2021 годзе. Адна з прычын — гандлёвыя абмежаванні на беларускі калій (БРЦраспавядаў, як Беларусь абыходзіць гэтыя санкцыі). Пасля пачатку вайны да іх далучыліся абмежаванні на расейскі калій. У выніку яго кошт вырас яшчэ прыкладна ўдвая. Але, дасягнуўшы піку ў красавіку – траўні 2022 года, кошты пачалі зніжацца і падалі ўвесь мінулы год. На люты 2024 года яны вярнуліся да ўзроўню трохгадовай даўніны.