Антыфэйк / фактчэк

02 кастрычніка

Самае бруднае паветра ў Польшчы? ЖС Premium выдаў прамежкавыя дадзеныя за выніковы рэйтынг

У "брудным" спісе 120 мегаполісаў планеты.

Тэлеграм-канал ЖС Premium апублікаваў спіс мегаполісаў з найгоршай якасцю паветра. З яго вынікае, што польскія гарады — адныя з самых забруджаных у свеце. Каманда Weekly Top Fake разабралася, ці так гэта.

У другой палове верасня праз лясныя пажары Гомельскую вобласць, якая мяжуе з Расеяй і Украінай, зацягнула дымам. Жыхары Гомля скардзіліся на пах гару і пагаршэнне якасці паветра, пісаў «Зялёны партал» 17 верасня. Праз пяць дзён аўтары тэлеграм-каналу ЖС Premium апублікавалі рэйтынг гарадоў свету з самым забруджаным паветрам.

«ТОП самых брудных гарадоў планеты. Гаворка, вядома ж аб забруджанасці паветра.

Варта заўважыць, што на самым пачатку спісу адразу некалькі польскіх гарадоў — Варшава, Уроцлаў, Кракаў. Таксама ў спіс трапіў Кіеў.

А ўвогуле ў "брудным" спісе 120 мегаполісаў планеты. Беларускіх гарадоў сярод іх няма. З расейскіх — толькі Краснаярск (86 месца) і Масква (115-ае)», — напісалі аўтары гэтага тэлеграм-каналу.

Апублікаваны ЖС Premium рэйтынг — скрыншот з сайту IQAir, бясплатнай платформы, якая дае інфармацыю аб якасці паветра. Рэйтынг уключае 120 найбуйнейшых гарадоў планеты і абнаўляецца ў рэальным часе, таму ягоныя паказнікі ўвесь час змяняюцца. Паводле звестак на 11:41 паводле менскага часу 30 верасня 2024 года, ніводнага польскага гораду на пачатку рэйтынгу няма.

Няма польскіх гарадоў і ў топе самых забруджаных па выніках 2023 года — у ім толькі населеныя пункты з Азіі.

Адсутнасць беларускіх гарадоў у «брудным спісе» звязаная з тым, што на тэрыторыі Беларусі няма ніводнай станцыі кантролю якасці паветра, якая б адсочвала дадзеныя для гэтага рэйтынгу.

Дашліце інфармацыю, якая выклікае ў вас сумневы — мы праверым

Іншыя публікацыі

Чыноўніца пахвалілася, як дзяржава клапоціцца пра людзей з інваліднасцю, але не сказала пра памеры іх пенсій
Антыфэйк / фактчэк

Чыноўніца пахвалілася, як дзяржава клапоціцца пра людзей з інваліднасцю, але не сказала пра памеры іх пенсій

Пенсіі па інваліднасці за гэты час выраслі амаль у два разы. Але Марына Арцёменка не сказала, што гэтыя выплаты застаюцца аднымі з самых нізкіх у Еўропе.

13 снежня 2024 Чытаць