Антыфэйк / фактчэк

Сёння

Іван Эйсмант заявіў, што Бі-бі-сі выпусціла матэрыял пра тысячы фактаў праявы нацызму ўкраінцамі, але паказаў фэйкавы ролік

У пацвярджэнне гэтых слоў паказалі відэа.

Іван Эйсмант заявіў, што Бі-бі-сі выпусціла матэрыял пра тысячы фактаў праявы нацызму ўкраінцамі, але паказаў фэйкавы ролік.

Кіраўнік «Беларусь 1» Іван Эйсмант прапанаваў увесці санкцыі супраць брытанскай вяшчальнай карпарацыі Бі-бі-сі. Прычына — там нібыта налічылі тысячы праяў нацызму з боку ўкраінскіх войскаў пасля ўварвання ў Курскую вобласць Расеі і выпусцілі пра гэта матэрыял. У доказ Эйсмант паказаў відэаролік. Каманда Weekly Top Fake высветліла, адкуль узялося відэа.

Пра ўкраінцаў, факты праявы нацызму і санкцыі супраць Белтэлерадыёкампаніі кіраўнік тэлеканалу «Беларусь 1» Іван Эйсмант распавёў у эфіры «Клуба рэдактараў» 6 верасня 2024 года.

«У дачыненні да нашай кампаніі ўвялі санкцыі. Адно з галоўных абвінавачванняў у дачыненні да нас, адзін з галоўных пунктаў — гэта тое, што мы асацыюем украінскую ўладу з нацызмам: “Несправядліва, нацягнута. Гэта прапаганда. Яна падтрымлівае Пуціна, ну, і Лукашэнку таксама”. Ну, я прапаную ўвесці санкцыі і супраць тэлекампаніі Бі-бі-сі брытанскай. Таму што яны толькі што выпусцілі матэрыял, у якім гаворыцца пра тое, што яны налічылі пасля ўварвання Украіны ў Курскую вобласць тысячы фактаў выкарыстання нацысцкай сімволікі сярод войскаў украінскіх, якія ўвайшлі на тэрыторыю Украіны», — заявіў Эйсмант. У канцы ён, мабыць, абмовіўся, маючы на ўвазе Расею.

У пацвярджэнне гэтых слоў паказалі відэа. На кадрах — машына са свастыкай, людзі з татуіроўкамі і ў вопратцы з нацысцкай сімволікай.

Каманда WTF не выявіла гэты ролік ні на сайце, ні ў сацсетках Бі-бі-сі. Затое ён ёсць на рускамоўным YouTube-канале New_video. Мы праверылі факты, паказаныя ў відэа. 

Да прыкладу, фотаздымак машыны са свастыкай з'явіўся ў сацсетках у сакавіку 2024-га, то бок за паўгода да ўварвання Украіны ў Курскую вобласць.

Мужчына ў кепцы з нацысцкай сімволікай — расеец, які яшчэ ў 2014 годзе адправіўся ваяваць на Данбас. 

Расейскія ўлады абвясцілі яго ў вышук. Фота апублікавалі ў 2016 годзе, за 8 гадоў да падзеяў на Куршчыне. 

Фота двух мужчын з татуіроўкамі мы знайшлі ў інстаграме аднаго з іх. Ён апублікаваў яго да вайны, у жніўні 2020 года.

На самай справе, татуіроўкі ў мужчын на фота — гэта не нацысцкія сімвалы. Фігура з трох пераплеценых трыкутнікаў называецца валькнут — гэта скандынаўскі паганскі сімвал. Тату на правым плячы — скандынаўскі компас вегвізір. Трызуб на грудзях — герб Украіны. 

Факты, прыведзеныя ў відэа, не маюць дачынення да Курскай вобласці.

Дашліце інфармацыю, якая выклікае ў вас сумневы — мы праверым

Іншыя публікацыі

Замежная валанцёрка, абураная палтаўская медработніца і загінулыя шведскія інструктары. Тры фэйкі пра ўдар па Палтаве
Антыфэйк / фактчэк

Замежная валанцёрка, абураная палтаўская медработніца і загінулыя шведскія інструктары. Тры фэйкі пра ўдар па Палтаве

Мы напісалі Вікторыі і папрасілі пацвердзіць або абвергнуць інфармацыю, якую апублікавалі тэлеграм-каналы са спасылкай на яе.

12 верасня 2024 Чытаць