Расследуем карупцыю, выкрываем фэйкі, аналізуем навінавую павестку. БРЦ — чалец глабальнай сеткі журналістаў-расследавальнікаў.
Журналісты БРЦ – лаўрэаты нацыянальнай прэміі «Вольнае слова» Беларускай асацыяцыі журналістаў за расследаванні ў 2018, 2019, 2020, 2021 і 2022 гадах. На «Вольным слове» у 2021 годзе каманда БРЦ атрымала першае месца ў катэгорыі «Аналітыка».
БРЦ з'яўляецца чальцом OCCRP (Цэнтр па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці)
Таксама мы чальцы GIJN (Глабальная сетка журналістаў расследавальнікаў)
Замах на забойства прэм'ера Славакіі справакавала жонка-ўкраінка нападніка? Паведамленне паліцыі супраць словаў Эйсманта і Казакова
71-гадовы пісьменнік Юрай Цынтула 15 траўня 2024 года стрэліў у прэм'ер-міністра Роберта Фіца пяць разоў.
Пісьменнік Юрай Цынтула пяць разоў стрэліў у прэм'ер-міністра Славакіі Роберта Фіца. Рэдактар газеты «Мінскі кур'ер» Кірыл Казакоў заявіў, што на злачынства мужчына пайшоў праз сваю жонку — уцякачку з Украіны. Яна нібыта прымушала Цынтулу выходзіць на мітынгі супраць Фіца праз ягоную антыўкраінскую пазіцыю. Каманда Weekly Top Fake высветліла, што тут не так.
Славацкая паліцыя паведаміла, што 71-гадовы пісьменнік Юрай Цынтула 15 траўня 2024 года стрэліў у прэм'ер-міністра Роберта Фіца пяць разоў, таму што быў незадаволены палітыкай, якую той праводзіў. Падрабязнасці расследавання замаху на забойства Кірыл Казакоў абмеркаваў з Алёнай Радоўскай, сувядучай вячэрняга палітычнага каналу «Менск-Навіны», 16 сакавіка 2024 года.
«Аказалася, што ў гэтага вядомага літаратара ёсць жонка — уцякачка з Украіны, якая прымушала, ну, можа, нейкім чынам не прама прымушала, ускосна, выходзіць яго на мітынгі супраць Фіцо, таму што той нібыта забараняў пастаўляць зброю Украіне», — сказаў Казакоў.
Гэтую ж версію агучыў кіраўнік тэлеканалу «Беларусь 1» Іван Эйсмант:
«Потым высветлілася, але, у прынцыпе, нічога нечаканага, што жонка гэтага стралка (яна арыштаваная)... Яна апынулася ўцякачкай з Украіны і настройвала яго на помсту на працягу доўгага часу, і ў тым ліку ў дачыненні да Фіца за яго крытычную пазіцыю да Украіны», — сказаў Эйсмант.
Славацкая паліцыя афіцыйна зняпраўдзіла інфармацыю, што жонка нападніка — украінка:
«Расказ пра тое, што жонка падазраванага — уцякачка з Украіны, не адпавядае рэчаіснасці. Гэтая інфармацыя была абвергнутая паліцыяй».