Антыфэйк / фактчэк

19 красавіка

У чэмпіянаце свету па сексе перамагла ўкраінка, паведамілі праўладныя медыі Беларусі і Расеі. Ці так гэта

На фота пераможцы ў сацсетцы Х — бландзінка з сіне-жоўтым сцягам.

Дата з'яўлення фэйка: 08.04.2024
У Іспаніі прайшоў чэмпіянат свету па сексе. Перамагла ў ім украінка, як сцвярджаюць Рыгор Азаронак і некаторыя расейскія медыі. Каманда Weekly Top Fake праверыла гэтую інфармацыю. 

Навіну пра чэмпіянат свету па сексе Рыгор Азаронак абмеркаваў з палітычным аглядальнікам Яўгенам Пуставым 8 красавіка 2024 года ў эфіры «Азаронак. Наўпрост».

«Апошняя навіна ў стужцы: на чэмпіянаце свету па сексе, які прайшоў у Іспаніі, галоўны прыз узяла ўкраінка Алеся Прыходзька», — зачытаў тэкст вядоўца.

На фота пераможцы ў сацсетцы Х — бландзінка з сіне-жоўтым сцягам і сертыфікатам на імя Наўсі Лаў (Nausi Love). У посце пазначана, што яна са Швецыі. Можа падацца, што дзяўчына трымае ўкраінскі сцяг, але на здымку ў поўны рост па размяшчэнні колераў відаць, што сцяг шведскі. 

Расейскі «Спорт-экспрэс» называе дзяўчыну шведскай украінкай. Мы знайшлі сайт пераможцы. Там няма інфармацыі пра яе ўкраінскія карані. Дзяўчына піша, што свабодна гаворыць на шведскай і англійскай ды ведае базавую французскую. Пра ўкраінскую мову няма ні слова.

На сайтах эскорту Наўсі Лаў паведамляе, што яна — шведская студэнтка, якая вандруе па свеце. У графе нацыянальнасць напісана шведка. 

Мы напісалі дзяўчыне, каб пераканацца, якой яна нацыянальнасці, але на момант публікацыі адказу не атрымалі. 

Іншыя Антыфэйкі / фактчэкі