Антыфэйк / фактчэк

26 снежня 2024

«Галоўны эфір»: У Беларусі сітуацыя з нараджальнасцю значна лепшая, чым у Еўропе. Параўналі статыстыку

У Беларусі апошні раз каэфіцыент нараджальнасці публікавалі ў статыстычных справаздачах у 2019 годзе.

У Еўропе нараджальнасць падае, а ў Беларусі сітуацыя ашаламляльна адрозніваецца, распавялі ў эфіры «Беларусь 1». Каманда Weekly Top Fake параўнала беларускія і еўрапейскія дэмаграфічныя тэндэнцыі. 

Нараджальнасць у Беларусі і Еўропе абмеркавалі 15 снежня 2024 года ў праграме «Галоўны эфір» на «Беларусь 1».

«У іх жа нараджальнасць значна ніжэй за ўзровень смяротнасці, нацыі паступова выміраюць, старэюць», — распавёў у сюжэце эканамічны эксперт Аляксей Кушч.

Тэму працягнуў вядоўца Яўген Белавусаў: «І на гэтым фоне нашая краіна ашаламляльна адрозніваецца. Свае праблемы, вядома, ёсць, гэтага ніхто не хавае. Але беларуская мадэль падтрымкі сям'і і стымулявання нараджальнасці сёння сябе цалкам апраўдвае. <...> У такіх умовах нараджаць не страшна, бо ў кожнай сям'і ёсць моцная апора ў выглядзе дзяржавы. А, можа, у англасаксаў у асобе Брытаніі справы лепей? Так-так, але не. Там усё як ва ўсіх. Нараджальнасць на самым нізкім узроўні за ўсю гісторыю назіранняў». 

Далей гэты тэзіс пацвярджаюць каментаром блогера з Вялікай Брытаніі Крыса Уільямсана:

«У мінулым годзе ў Англіі і Уэльсе нарадзілася 591 тысяча дзяцей, гэта самы нізкі паказнік з моманту пачатку вядзення ўліку. Самы нізкі паказнік, які калі-небудзь быў зафіксаваны. Каэфіцыент нараджальнасці — 1,44». 

2023 год для Англіі і Уэльса сапраўды быў чарговым антырэкордным па нараджальнасці. Гэтая праблема актуальная амаль для ўсёй Еўропы. 

У Беларусі апошні раз каэфіцыент нараджальнасці публікавалі ў статыстычных справаздачах у 2019 годзе. Пяць гадоў таму паказнік дасягаў 1,38 — то бок на адну жанчыну прыходзілася менш за два дзіцяці. Гэта горшы паказнік з усіх краін Еўразійскага саюза. 

Калі параўнаць звесткі Беларусі з паказнікамі ЕЗ таго ж году, у большасці краін апошняга яны вышэйшыя. З тых часоў каэфіцыент нараджальнасці ў Беларусі мог знізіцца яшчэ больш. Пра гэта сведчаць выказванні беларускіх чыноўнікаў:

«Мы маем кожны год падзенне нараджальнасці прыблізна на 10%. І ў 2019-м, і ў 2020-м, і ў 2021-м, і ў 2022-м. І ў 2023-м мы чакаем тыя ж мінус 10%», — заявіла 2 кастрычніка 2023 года намесніца дырэктара па акушэрстве і гінекалогіі РНПЦ «Маці і дзіця» Алена Гашкевіч у эфіры СТБ.

Дашліце інфармацыю, якая выклікае ў вас сумневы — мы праверым

Іншыя публікацыі

Вядоўца Лебедзева заявіла, што навукоўцы з нацысцкай Нямеччыны працавалі на NATO. Высветлілі, на каго яшчэ
Антыфэйк / фактчэк

Вядоўца Лебедзева заявіла, што навукоўцы з нацысцкай Нямеччыны працавалі на NATO. Высветлілі, на каго яшчэ

Вернер фон Браўн сапраўды працаваў на Трэці Рэйх, ён распрацаваў ракету V-2 — папярэдніцу амерыканскіх і савецкіх міжкантынентальных балістычных ракет.

20 снежня 2024 Чытаць