У каталогу баз дадзеных OCCRP можна знайсці розную інфармацыю, аб'яднаную Цэнтрам па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці, і адсачыць актывы ў розных краінах.
Aleph – гэта інструмент па зборы дадзеных з розных крыніц для адсочвання актываў і фінансавых патокаў.
Трэкер расейскіх актываў дае інфармацыю аб актывах алігархаў і іншых праўладных персон.
З дапамогай ICIJʼs Offshore Leaks можна знайсці дадзеныя аб міжнародных афшорных кампаніях.
Рэестр самалётаў вострава Мэн дае звесткі аб рэгістрацыі паветраных суднаў на востраве Мэн.
UK Companies House – платформа з дадзенымі аб зарэгістраваных у Вялікай Брытаніі кампаніях.
ACRIS (нерухомасць у Нью-Ёрку) – інфармацыйны хаб па нерухомасці ў Нью-Ёрку.
Глабальная канферэнцыя па расследавальніцкай журналістыцы (Global Investigative Journalism Conference) прайшла з 19 па 22 верасня 2023 года ў Гётэбаргу (Швецыя). На мерапрыемства прыехала каля дзвюх тысяч журналістаў са 130 краін. Удзельнікаў навучалі, як на практыцы карыстацца глабальнымі трэкінгавымі рэсурсамі, і расказвалі, якія дадзеныя там размешчаныя.