Каманда расследавальнікаў БРЦ прыняла ўдзел у Глабальнай канферэнцыі па расследавальніцкай журналістыцы GIJC 2023 і даведалася аб некалькіх інструментах для трэкінгу актываў, якія могуць быць карысныя пры зборы інфармацыі.

Як адсачыць тавар, які перавозяць праз мяжу? Якія міжнародныя кампаніі працуюць у афшорных зонах? Каманда расследавальнікаў БРЦ прыняла ўдзел у Глабальнай канферэнцыі па расследавальніцкай журналістыцы GIJC 2023 і даведалася аб некалькіх інструментах для трэкінгу актываў, якія могуць быць карысныя пры зборы інфармацыі. Дзелімся імі з калегамі і чытачамі.

У каталогу баз дадзеных OCCRP можна знайсці розную інфармацыю, аб'яднаную Цэнтрам па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці, і адсачыць актывы ў розных краінах.

0 / 2

Aleph – гэта інструмент па зборы дадзеных з розных крыніц для адсочвання актываў і фінансавых патокаў.

0 / 2

Трэкер расейскіх актываў дае інфармацыю аб актывах алігархаў і іншых праўладных персон.

0 / 3

З дапамогай ICIJʼs Offshore Leaks можна знайсці дадзеныя аб міжнародных афшорных кампаніях.

0 / 3

Рэестр самалётаў вострава Мэн дае звесткі аб рэгістрацыі паветраных суднаў на востраве Мэн.

0 / 3

У базах даных імпарту і экспарту можна знайсці інфармацыю аб міжнародным гандлі.

0 / 4

UK Companies House – платформа з дадзенымі аб зарэгістраваных у Вялікай Брытаніі кампаніях.

ACRIS (нерухомасць у Нью-Ёрку) – інфармацыйны хаб па нерухомасці ў Нью-Ёрку.

Глабальная канферэнцыя па расследавальніцкай журналістыцы (Global Investigative Journalism Conference) прайшла з 19 па 22 верасня 2023 года ў Гётэбаргу (Швецыя). На мерапрыемства прыехала каля дзвюх тысяч журналістаў са 130 краін. Удзельнікаў навучалі, як на практыцы карыстацца глабальнымі трэкінгавымі рэсурсамі, і расказвалі, якія дадзеныя там размешчаныя.

Іншыя Навіны

«Наносіць шкоду рэпутацыі Швейцарыі». Праваабаронцы Libereco просяць пазбавіць статусу ганаровага консула Беларусі — пасля выхаду расследавання БРЦ

Навіны

«Наносіць шкоду рэпутацыі Швейцарыі». Праваабаронцы Libereco просяць пазбавіць статусу ганаровага консула Беларусі — пасля выхаду расследавання БРЦ

Libereco называе Беелера «вядомым прапагандыстам тэорый змовы і верным прыхільнікам беларускага дыктатара Лукашэнкі».

02/02 Чытаць