Паводле аўтараў дакладу, узровень карупцыі карэлюе з узроўнем гвалту.
«Краіны з вельмі нізкімі паказниками Глабальнага індэкса міралюбнасці таксама займаюць апошнія радкі ў Індэксе ўспрымання карупцыі. Карумпаваныя ўрады няздольныя абараніць грамадзян, а грамадская незадаволенасць з большай верагоднасцю перарастае ў гвалт», – гаворыцца ў прэс-рэлізе да дакладу.
Па ўзроўні міралюбнасці на 2022 год Беларусь знаходзіцца на 116 месцы са 163 (Афганістан на апошнім месцы).
Па дадзеных Transparency International, у 2022 годзе ўзровень карупцыі ва Усходняй Еўропе і Азіі квітнее, бо некаторыя дзяржавы гэтага рэгіёну «дасягнулі свайго гістарычнага мінімуму» у рэйтынгу.
«У гэтым годзе міжнародная супольнасць убачыла самы жорсткі вынік бескантрольнай карупцыі і клептакратыі. Гэта трывожны сігнал для лідараў Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі, каб яны нарэшце ўзялі на сябе абавязкі змагацца з шырока распаўсюджанай карупцыяй і падтрымліваць дэмакратыю, стабільнасць і асноўныя свабоды для ўсіх людзей у рэгіёне», – пракаментавала сітуацыю дарадца Transparency International па Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі Алтынай Мырзабекава.
Сярэдні ўзровень Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі ацэньваецца на 35 балаў. Пры гэтым у рэгіёне ёсць і тыя дзяржавы, чый паказнік вышэйшы за сярэдні сярэдні – 43 балы – Грузія (56), Арменія (46) і Чарнагорыя (45).
Горш за ўсё справы ў Туркменістане (19), Азербайджане (23) і Таджыкістане (24).
Асаблівая ўвага ў справаздачы была ўдзелена Расеі, чый паказнік знізіўся за год з 29 да 28.
«Уварванне Расеі ва Украіну ў лютым 2022 года наглядна прадэманстравала маштаб пагрозы, якую карупцыя і закрытасць урада ад грамадства ўяўляюць для глабальнага міру і бяспекі: клептакратам у Расеі (28 балаў) удалося акумуляваць вялізныя актывы пасля таго, як яны заявілі аб сваёй лаяльнасці прэзідэнту Уладзіміру Пуціну ў абмен на выгадныя дзяржаўныя кантракты і абарону сваіх эканамічных інтарэсаў. Адсутнасць якіх-небудзь інструментаў для стрымлівання ўлады Пуціна дазволіла яму бяскарна рэалізоўваць свае геапалітычныя амбіцыі. Ваенная агрэсія дэстабілізавала Еўропу, паставіла дэмакратыю пад пагрозу і прывяла да гібелі дзясяткаў тысяч людзей», – гаворыцца ў дакладзе.
Пры гэтым ва Украіне, нягледзячы на расейскае ўварванне, узровень карупцыі наадварот знізіўся і паказнікі краіны выраслі з 32 да 33.
Іншыя Навіны
Факты, каментары
«Знайсці чалавека можна і без сімкі». Як беларускія сілавікі адшукалі ў Менску расейца Аляксея Маскалёва
Затрымалі з-за «невыканання лічбавай бяспекі».
Факты, каментары
«Ды што страшнага? Жывіце спакойна». Міністэрства абароны аб размяшчэнні расейскай ядравай зброі на тэрыторыі Беларусі
Афіцыйны Менск толькі праз тры дні пасля заявы Уладзіміра Пуціна пацвердзіў гэтую інфармацыю.
Факты, каментары
Яшчэ цясней сяброўства. У Менску адкрыюць пасольства Зімбабвэ, адрас у МЗС пакуль не называюць
Амбасада Беларусі ў Зімбабвэ зʼявілася таксама не так даўно.