Антыфэйк / фактчэк 21 лютага 2024

Лукашэнка ў 2020 годзе ўтаймаваў шалёны натоўп? Каманда WTF праверыла заяву Азаронка

Каманда Weekly Top Fake знайшла на YouTube відэа, знятае на МЗКЦ у дзень наведвання заводу Лукашэнкам у 2020 годзе.

Рыгор Азаронак заявіў, што ў жніўні 2020 года Лукашэнка ўтаймаваў шалёны натоўп, калі выйшаў да работнікаў МЗКЦ амаль без аховы. Журналісты Weekly Top Fake знайшлі архіўнае відэа і палічылі яго целаахоўнікаў. 

Вядоўца Рыгор Азаронак пабываў на Менскім заводзе колавых цягачоў (МЗКЦ) як давераная асоба свайго калегі, кандыдата ў дэпутаты Яўгена Пуставога. Распавядаючы пра гэта ў эфіры «Радыё-Менск» 14 лютага, ён узгадаў, як Аляксандра Лукашэнку там асвісталі пасля выбараў у жніўні 2020 года. У яго версіі — Лукашэнка там быў амаль без ахоўнікаў.

«Цудоўная гісторыя, насамрэч. Стратэгічнае прадпрыемства. У тым ліку ёсць зноў жа, з чым параўнаць. Таму што гэта тое легендарнае месца, куды прыходзіў прэзідэнт у 20 годзе, калі ён адзін утаймаваў натоўп, адзін. Натоўп гарлапаніў, шалеў, крычаў. Мы бачылі гэтыя кадры, дзе прэзідэнт ужо ў мокрай кашулі, але ён сваёй сілай, харызмай... Там адзін ахоўнік быў, па-мойму, і нашы журналісты, Жэня Пуставы», — заявіў ён.

Каманда Weekly Top Fake знайшла на YouTube відэа, знятае на МЗКЦ у дзень наведвання заводу Лукашэнкам у 2020 годзе. На ім бачна, як Лукашэнка набліжаецца да натоўпу, акружаны як мінімум пяццю ахоўнікамі. Пры гэтым, верагодна, не ўсе целаахоўнікі Лукашэнкі, якія там знаходзяцца, трапілі ў кадр.

Дашліце інфармацыю, якая выклікае ў вас сумневы — мы праверым
Іншыя публікацыі
«Урзуля фон дэр Ляен напэўна прысела». На тэлеканале «Брэст» выдалі старое інтэрв’ю Петэра Мадзяра за новую палітычную сенсацыю
Антыфэйк / фактчэк «Урзуля фон дэр Ляен напэўна прысела». На тэлеканале «Брэст» выдалі старое інтэрв’ю Петэра Мадзяра за новую палітычную сенсацыю
Вядоўца Ала Грыгарчук заявіла, што новы прэм’ер Вугоршчыны нядаўна прапанаваў Віктару Орбану ўзначаліць Еўракамісію.
11 мая 2026 Чытаць
Мы выкарыстоўваем файлы cookie, каб палепшыць ваш карыстальніцкі досвед. Падрабязней
Адхіліць Прыняць