Расследуем карупцыю, выкрываем фэйкі, аналізуем навінавую павестку. БРЦ — чалец глабальнай сеткі журналістаў-расследавальнікаў.
Нашыя журналісты атрымалі прэмію Ганса Штайгэра за журналісцкія расследаванні ад Міжнароднага цэнтру журналістаў (ICFJ), прэмію за свабодныя СМІ (Free Media Award) ад фондаў ZEIT-Stiftung Bucerius і Fritt Ord, а таксама прэмію за дасягненні ў журналістыцы дадзеных (Data Journalism Award) ад Грамадства садзейнічання развіццю працоўнай дзейнасці журналістаў і рэдакцыі (SABEW). Наш праект Dubai Unlocked увайшоў «у шорт-ліст» Sigma Awards.
З 2018 па 2026 год нашыя журналісты таксама атрымалі 11 узнагародаў беларускай нацыянальнай прэміі «Вольнае слова».
БРЦ з'яўляецца чальцом OCCRP (Цэнтр па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці)
Таксама мы чальцы GIJN (Глабальная сетка журналістаў расследавальнікаў)
Дэпутат Гігін расказаў, што ў Славакіі дазволілі святкаваць 9 траўня. А ці была забарона?
Высветлілі, як Браціслава адзначае Дзень Перамогі.
Улады Славакіі ў 2024 годзе знялі забарону на святкаванне 9 траўня, расказаў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Вадзім Гігін, апісваючы, як у краіне «ворагу не атрымалася пераламіць памяць». Каманда Weekly Top Fake высветліла, ці была забарона.
Пра спробы заходніх краін выкараніць памяць пра перамогу над нацыстамі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Вадзім Гігін разважаў 2 траўня 2025 года ў эфіры «Клуба рэдактараў». Ён прывёў у прыклад Славакію:
«Што там не рабілі за гэтыя гады, каб выкараніць памяць. Летась улады проста знялі забарону на святкаванне 9 траўня. Дзясяткі тысяч людзей пайшлі».
Каманда WTF не знайшла пацверджанняў, што ў Славакіі некалі забаранялі святкаваць 9 траўня. Дзень Перамогі над фашызмам там адзначаюць штогод, але не 9 траўня, як у Беларусі і Расеі, а 8 траўня — як у большасці еўрапейскіх краін. Гэты дзень абвешчаны выходным.
Кожны год у Браціславе 8 траўня праходзяць афіцыйныя мерапрыемствы, у тым ліку і каля мемарыялу Славін — помніка савецкім салдатам, якія загінулі пры вызваленні гораду. Імпрэзы з удзелам афіцыйных асобаў там праходзілі і ў 2022 годзе, і ў 2023-м. Летась у іх узяў удзел прэм'ер-міністр Славакіі Робэрт Фіца. Медыі паведамлялі, што ля помніка сабраліся некалькі сотняў чалавек, а не дзясяткі тысяч, як сказаў Гігін.
9 траўня жыхары Славакіі святкуюць у прыватным парадку. Ускласці кветкі да мемарыялу галоўным чынам прыходзяць прадстаўнікі рускай дыяспары ці прарасейскіх арганізацыяў.
У 2022 годзе ў Браціславе адкрылі яшчэ адно месца памяці — помнік Невядомаму Жаўнеру.