Антыфэйк / фактчэк Сёння

Фэйк пра інфляцыю: Аналітык Аўдонін параўнаў паказнікі Беларусі і ЕЗ

Беларусь выконвае ўсе законы эканомікі, заявіў эксперт у эфіры «Альфа Радыё».

Аналітык Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў Аляксей Аўдонін у эфіры «Альфа Радыё» заявіў, што інфляцыя ў Беларусі застаецца на нізкім узроўні, у адрозненні ад краін Еўразвязу. Аднак статыстыка гэта аспрэчвае.

Паводле дадзеных Белстату, за першыя пяць месяцаў 2025-га рэальныя прыбыткі ў Беларусі павялічыліся прыкладна на 10% у параўнанні з тым жа перыядам мінулага года. Аналітык БІСД Аляксей Аўдонін патлумачыў гэта ўзростам эканомікі і нізкай інфляцыяй.

«У нас досыць нізкі ўзровень інфляцыі ў параўнанні з іншымі краінамі. Тымі ж краінамі Еўразвязу, якія цяпер проста актыўна друкуюць грошы дый залазяць у даўгі ва ўмовах мілітарызацыі. Мы ж выконваем усе законы эканомікі», — сказаў эксперт 16 ліпеня 2025 года ў эфіры «Альфа Радыё».

Каб праверыць гэта цверджанне, журналісты праекту WTF параўналі інфляцыю ў Беларусі і краінах Еўразвязу. Апошнія падзяляюцца на зону еўра і дзяржавы, якія выкарыстоўваюць нацыянальныя валюты.

Гадавая інфляцыя ў Беларусі ў чэрвені склала 7,3%.

У зоне еўра лічбы адрозніваюцца ад краіны да краіны: ад 0,5% на Кіпры да 5,2% у Эстоніі. У сярэднім у еўразоне гадавая інфляцыя ў чэрвені 2025 года склала 2%. То бок, у тры з паловай разу ніжэй, чым у Беларусі. Апроч таго, у адрозненні ад нашай краіны, дзе інфляцыя ў параўнанні з чэрвенем мінулага гады вырасла, у зоне еўра яна мае тэндэнцыю да зніжэння.

Іншыя краіны ЕЗ — гэта Швецыя, Данія, Польшча, Чэхія, Вугоршчына, Балгарыя і Румынія. Самая высокая інфляцыя ў Румыніі — 5,7%. І гэта таксама менш, чым у Беларусі.

Дашліце інфармацыю, якая выклікае ў вас сумневы — мы праверым
Іншыя публікацыі
Мы выкарыстоўваем файлы cookie, каб палепшыць ваш карыстальніцкі досвед. Падрабязней
Адхіліць Прыняць