Антыфэйк / фактчэк 03 сакавіка 2025

Аналітык Аўдонін пахваліў тэмп росту эканомікі Лівіі. Параўналі яе ВУП з беларускім

МВФ ацэньвае ВУП Лівіі ніжэй, чым Беларусі ў 1,5 разу.

Тэмп росту эканомікі Лівіі вельмі высокі, заявіў аналітык Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў (БІСД) Аляксей Аўдонін, распавядаючы пра перспектывы беларуска-лівійскай супрацы. Каманда Weekly Top Fake вывучыла статыстыку і высветліла, ці ёсць падставы так меркаваць. 

Пра эканоміку Лівіі аналітык БІСД Аляксей Аўдонін распавёў у эфіры «Альфа Радыё» і «СБ ТБ» 20 лютага 2020 года, разважаючы, чым Беларусі можа быць карысна супраца з гэтай афрыканскай краінай. Нагодай для абмеркавання стаў візіт лівійскай дэлегацыі на чале з галоўнакамандуючым лівійскай нацыянальнай арміяй Халіфам Хафтарам. БРЦ высветліў, што верагоднай прычынай сустрэчы было зусім не ўзаемадзеянне ў сацыяльнай і гуманітарнай сферах, як паведамлялі дзяржаўныя медыі, а ваенная супраца. 

«Акурат абмяркоўвалі перад эфірам, глядзелі эканамічныя паказнікі па гэтай краіне і здзівіліся, што афіцыйная статыстыка паказвае на 2023 год тэмп ВУП 17,5%. Гэта, напэўна, найбольш высокі тэмп, які цяпер ёсць у суверэнных нацыянальных эканомік па рэгіёне. <...> Мала таго, мы глядзім па паказніках ВУП — складае $168 млрд. Гэта вельмі высокі паказнік», — адзначыў Аўдонін. 

Дадзеныя, якія агучыў аналітык, утрымліваюцца ў артыкуле пра Лівію на Вікіпедыі. Аднак гэта не самая надзейная крыніца інфармацыі. 

Паводле статыстыкі Афрыканскага банку развіцця, у 2023 годзе ВУП Лівіі вырас на 13%. Але такі паказнік тлумачыцца нізкай базай: годам раней ВУП знізіўся амаль на 4%. ВУП Лівіі нестабільны, таму што залежыць ад аб'ёмаў здабычы нафты — то расце, то падае. 

Супрацоўнікі Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) давалі пазітыўныя прагнозы па росце ВУП Лівіі на 2024 год — амаль 8%. Але да канца года эксперты Групы Сусветнага банку чакалі ўжо скарачэння на 3%. Адбілася блакаванне здабычы і экспарту нафты на некалькі месяцаў. 

МВФ ацэньвае ВУП Лівіі ніжэй, чым Беларусі ў 1,5 разу. А паводле парытэту пакупніцкай здольнасці — у 2,5 разу ніжэй.

Дашліце інфармацыю, якая выклікае ў вас сумневы — мы праверым
Іншыя публікацыі
«Урзуля фон дэр Ляен напэўна прысела». На тэлеканале «Брэст» выдалі старое інтэрв’ю Петэра Мадзяра за новую палітычную сенсацыю
Антыфэйк / фактчэк «Урзуля фон дэр Ляен напэўна прысела». На тэлеканале «Брэст» выдалі старое інтэрв’ю Петэра Мадзяра за новую палітычную сенсацыю
Вядоўца Ала Грыгарчук заявіла, што новы прэм’ер Вугоршчыны нядаўна прапанаваў Віктару Орбану ўзначаліць Еўракамісію.
11 мая 2026 Чытаць
Мы выкарыстоўваем файлы cookie, каб палепшыць ваш карыстальніцкі досвед. Падрабязней
Адхіліць Прыняць