Расследуем карупцыю, выкрываем фэйкі, аналізуем навінавую павестку. БРЦ — чалец глабальнай сеткі журналістаў-расследавальнікаў.
Нашыя журналісты атрымалі прэмію Ганса Штайгэра за журналісцкія расследаванні ад Міжнароднага цэнтру журналістаў (ICFJ), прэмію за свабодныя СМІ (Free Media Award) ад фондаў ZEIT-Stiftung Bucerius і Fritt Ord, а таксама прэмію за дасягненні ў журналістыцы дадзеных (Data Journalism Award) ад Грамадства садзейнічання развіццю працоўнай дзейнасці журналістаў і рэдакцыі (SABEW). Наш праект Dubai Unlocked увайшоў «у шорт-ліст» Sigma Awards.
З 2018 па 2026 год нашыя журналісты таксама атрымалі 11 узнагародаў беларускай нацыянальнай прэміі «Вольнае слова».
БРЦ з'яўляецца чальцом OCCRP (Цэнтр па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці)
Таксама мы чальцы GIJN (Глабальная сетка журналістаў расследавальнікаў)
Азаронак распавёў, як абрынулася нямецкая прамысловасць, і паказаў графік, які гэта не пацвярджае
Каманда Weekly Top Fake высветліла падрабязнасці абвалу нямецкай прамысловасці.
Пакуль беларуская прамысловасць прымала хвалы ад Аляксандра Лукашэнкі за добрую працу, у Нямеччыне гэтая галіна абрынулася, распавёў Рыгор Азаронак і пацвердзіў свае словы графікам. Каманда Weekly Top Fake высветліла падрабязнасці абвалу нямецкай прамысловасці.
Аб сур'ёзных праблемах у працы прамысловай галіны Нямеччыны Рыгор Азаронак паведаміў 22 чэрвеня 2024 года ў эфіры «Азаронак. Наўпрост».
«Падрыхтавалі добрую графіку з гэтай нагоды. Вось, калі ласка. Гэта нямецкая прамысловасць. Хто сусветны лідар прамысловасці? Deutschland, Нямеччына. Ну і што? Гэта апошнія 1,5-2 гады. Адзін суцэльны мінус. Паглядзіце, як абрынулася нямецкая прамысловасць», — сказаў вядоўца.
Графік, які павінен быў давесці абвал нямецкай прамысловасці, апынуўся схемай падзення кошту акцый нямецкай кампаніі Varta. Гэта вядомы вытворца акумулятараў і батарэй. Яму цяпер пагражае банкруцтва. Кампанія, сярод іншага, не вытрымала канкурэнцыі з азіяцкімі вытворцамі.
У той жа час за 2024 год індэкс вытворчасці нямецкай прамысловасці ўпаў амаль на 7%. Яна губляе сваю канкурэнтаздольнасць з Кітаем і ЗША.