Расследуем карупцыю, выкрываем фэйкі, аналізуем навінавую павестку. БРЦ — чалец глабальнай сеткі журналістаў-расследавальнікаў.
Нашыя журналісты атрымалі прэмію Ганса Штайгэра за журналісцкія расследаванні ад Міжнароднага цэнтру журналістаў (ICFJ), прэмію за свабодныя СМІ (Free Media Award) ад фондаў ZEIT-Stiftung Bucerius і Fritt Ord, а таксама прэмію за дасягненні ў журналістыцы дадзеных (Data Journalism Award) ад Грамадства садзейнічання развіццю працоўнай дзейнасці журналістаў і рэдакцыі (SABEW). Наш праект Dubai Unlocked увайшоў «у шорт-ліст» Sigma Awards.
З 2018 па 2026 год нашыя журналісты таксама атрымалі 11 узнагародаў беларускай нацыянальнай прэміі «Вольнае слова».
БРЦ з'яўляецца чальцом OCCRP (Цэнтр па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці)
Таксама мы чальцы GIJN (Глабальная сетка журналістаў расследавальнікаў)
Азаронак: «Муфаса: Кароль Леў» праваліўся праз расавы і ЛГБТ парадак дня. Касавыя зборы кажуць пра адваротнае
Анімацыйны фільм «Муфаса: Кароль Леў» выйшаў напрыканцы снежня 2024 года.
Новы мультфільм кампаніі Disney «Муфаса: Кароль Леў» праваліўся ў пракаце, заявіў Рыгор Азаронак у стрыме «Азаронак. Наўпрост». Прычына, паводле яго, у тым, што гісторыю зрабілі з “лацінасамі, неграмі, геямі і гэтак далей”. Каманда Weekly Top Fake праверыла, ці ёсць у мульціку расавая і ЛГБТ праблематыка і колькі ён сабраў у пракаце.
Прыквел «Муфаса: Кароль Леў» Рыгор Азаронак згадаў у гутарцы з Раманам Пратасевічам падчас стрыму 23 студзеня 2025 года. Яны абмеркавалі дыскрымінацыю, імкненне змагацца з якой у ЗША «не прывілася ні народу, ні чалавецтву».
«Вельмі класная гісторыя з гэтай нагоды — правал новага "Караля Льва". "Кароль Леў" — культавы мульцік яшчэ савецкага часу, але амерыканскі, зразумела. Але тых часоў. Потым перазнялі яго нядаўна, графіку перамалявалі. У якім там? У 18-19 годзе? Але таксама там усё замяшана, вось каралеўская ідэя, высакароднасць, леў, сын яго. А цяпер зрабілі новы з лацінасамі, неграмі, вось гэтым вось усім — мешанінай, геямі і гэтак далей. Поўны правал», — ацаніў карціну Азаронак.
Анімацыйны фільм «Муфаса: Кароль Леў» выйшаў напрыканцы снежня 2024 года. У ім распавядаецца перадгісторыя мультфільма «Кароль Леў». Гэта фільм пра звяроў, а не пра людзей розных рас, але некаторыя назіральнікі ўгледзелі ў ім «расісцкія алегорыі». Напрыклад, антаганістамі герояў, жоўта-карычневых львоў, выступаюць злыя белыя львы.