Кантэкст: Міністр фінансаў Уладзіслаў Татарыновіч заявіў, што дэфіцыт рэспубліканскага бюджэту Беларусі летась атрымалася скараціць амаль напалову. Першапачаткова ўлады чакалі, што розніца паміж прыбыткамі і выдаткамі складзе каля 4 млрд рублёў, аднак фактычна падаткаў сабралі больш. Пры гэтым рэспубліканскія бюджэты апошніх гадоў спярша прымаліся з дэфіцытам, але цягам года часам выконваліся з прафіцытам, калі прыбыткі перавышалі выдаткі. Выняткам стаў 2022 год.
Навіну пра стан беларускага бюджэту на тэлеканале АНТ падалі ў пазітыўным ключы. Вядоўца праграмы «Нашы навіны» ў эфіры 12 сакавіка 2026 года распавяла:
«Рост вытворчасці і прыбыткаў рэспубліканскага бюджэту: за мінулую пяцігодку ВУП краіны павялічыўся на 7,3%. Гэта дазволіла захаваць дадатную дынаміку напаўнення бюджэту».
ВУП за пяцігодку сапраўды вырас. Аднак улады разлічвалі, што эканоміка вырасце прыкладна на 20%, але фактычна атрымалі вынік прыкладна ўтрая ніжэй. У такім кантэксце казаць пра безумоўны поспех некарэктна. Тая ж сітуацыя назіралася і ў папярэднюю пяцігодку, з 2016 па 2020 год. Тады ўлады планавалі ўзрост мінімум на 12%, але выйшла прыкладна ўтрая ніжэй.
Яшчэ больш разрыў паміж чаканнямі і рэальнасцю быў у 2011–2015 гадах. Тады планавалі ўзрост на 62%, аднак за пяцігодку эканоміка дадала толькі каля 6%.
То бок, ужо каля 15 гадоў эканамічныя чаканні ўрада сістэматычна не супадаюць з фактычнымі вынікамі. За гэты перыяд эканоміка Беларусі ў сярэднім расла прыкладна на 1% у год.
Апошні раз эканоміка развівалася ў адпаведнасці з дзяржаўнымі планамі яшчэ да 2010 года. Для параўнання, за тыя ж 15 гадоў ВУП Літвы і Польшчы павялічыліся больш чым на 60%, тады як у цэлым па Еўразвязе ўзрост склаў нешматлікім больш за 20%.