Антыфэйк / фактчэк

04 лістапада

«РТР-Беларусь» раскрытыкаваў Нямеччыну за пенсійную няроўнасць. Мы параўналі яе з беларускай сацыяльнай справядлівасцю

У Нямеччыне сярэдняя пенсія па ўзросце ў кастрычніку 2024 года — больш за €1200.

Нямеччына плаціць розныя пенсіі карэнным жыхарам і тым, хто прыехаў у краіну, гэта — несправядліва, заявіў вядоўца праграмы «Акцэнты» на «РТР-Беларусь» Уладзіслаў Бондар. У відэасюжэце на гэтую тэму паказалі грамадзяніна Нямеччыны, які пераехаў у Беларусь, каб жыць там на пенсіі. Каманда Weekly Top Fake параўнала дабрабыт пенсіянераў тут і там. 

Пра тое, як «сярод белага дня нямецкі пенсіянер рыецца ў сметніцы», у праграме «Акцэнты» на «РТР-Беларусь» распавялі 20 кастрычніка 2024 года.

«Сацыяльная справядлівасць — гэта калі ўсе роўныя або адрозненні максімальна згладжваюцца. Калі параўнаць з пенсійнымі грантамі ў еўрапейскіх краінах, у той жа Нямеччыне, карэнныя жыхары могуць разлічваць на выплаты ад €1000 і вышэй. А вось мігранты ад такіх чэкаў далёкія, хоць кошт прадуктаў і камуналкі для ўсіх аднолькавы. Якія замежнікі прыязджаюць сустракаць пенсію ў Беларусі і чаму?» — падвёў вядоўца праграмы Уладзіслаў Бондар да відэасюжэту на гэтую тэму.

У Нямеччыне сярэдняя пенсія па ўзросце ў кастрычніку 2024 года — больш за €1200. У Беларусі ў пяць разоў менш — прыкладна €240.

Нямецкі пенсіянер можа працаваць і атрымліваць выплаты ў поўным памеры. У Беларусі працуючым пенсіянерам абмяжоўваюць памер пенсіі, калі іх індывідуальны каэфіцыент перавышае 1,3 — то бок заробак, з якога ім налічвалі пенсію, быў на 30% вышэйшы за сярэдні па краіне. Гэтую норму прынялі ў 1992 годзе. І толькі ў сярэдзіне кастрычніка 2024-га загаварылі пра яе адмену.

У Нямеччыне існуе пенсія ўдавы, калі пенсіянер можа атрымліваць частку выплат, якія належылі памерлай жонцы ці мужу. У Беларусі такога няма.

Нават калі чалавек ніколі не працаваў, у Нямеччыне ў старасці ён можа разлічваць на базавае забеспячэнне. Яго памер вызначаюць індывідуальна, так, каб чалавек змог аплаціць асноўныя выдаткі на пражыванне, ацяпленне, страхаванне здароўя і іншыя патрэбы. На базавае забеспячэнне могуць прэтэндаваць усе, чые даходы менш €924 на месяц. 

У Беларусі без працоўнага стажу можна атрымаць сацыяльную пенсію па ўзросце, якая на момант выхаду публікацыі складае каля 210 рублёў або €60. 

Дашліце інфармацыю, якая выклікае ў вас сумневы — мы праверым

Іншыя публікацыі

Чыноўніца пахвалілася, як дзяржава клапоціцца пра людзей з інваліднасцю, але не сказала пра памеры іх пенсій
Антыфэйк / фактчэк

Чыноўніца пахвалілася, як дзяржава клапоціцца пра людзей з інваліднасцю, але не сказала пра памеры іх пенсій

Пенсіі па інваліднасці за гэты час выраслі амаль у два разы. Але Марына Арцёменка не сказала, што гэтыя выплаты застаюцца аднымі з самых нізкіх у Еўропе.

13 снежня 2024 Чытаць