Расследуем карупцыю, выкрываем фэйкі, аналізуем навінавую павестку. БРЦ — чалец глабальнай сеткі журналістаў-расследавальнікаў.
Нашыя журналісты атрымалі прэмію Ганса Штайгэра за журналісцкія расследаванні ад Міжнароднага цэнтру журналістаў (ICFJ), прэмію за свабодныя СМІ (Free Media Award) ад фондаў ZEIT-Stiftung Bucerius і Fritt Ord, а таксама прэмію за дасягненні ў журналістыцы дадзеных (Data Journalism Award) ад Грамадства садзейнічання развіццю працоўнай дзейнасці журналістаў і рэдакцыі (SABEW). Наш праект Dubai Unlocked увайшоў «у шорт-ліст» Sigma Awards.
З 2018 па 2026 год нашыя журналісты таксама атрымалі 11 узнагародаў беларускай нацыянальнай прэміі «Вольнае слова».
БРЦ з'яўляецца чальцом OCCRP (Цэнтр па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці)
Таксама мы чальцы GIJN (Глабальная сетка журналістаў расследавальнікаў)
Беларускія дэпутаты зарабляюць як простыя грамадзяне. Правяраем словы палітолага Дзерманта
Дзяржаўная газета «Менская праўда» сцвярджае, што дэпутаты ў Беларусі атрымліваюць $1,5 тыс.
Ад парламентарыяў іншых краін беларускі дэпутат адрозніваецца тым, што яго даходы як у простых людзей, лічыць палітолаг Аляксей Дзермант. Каманда Weekly Top Fake высветліла, колькі ж сапраўды зарабляюць народныя выбраннікі ў Беларусі.
Меркаваннем пра дэпутацкія заробкі Аляксей Дзермант падзяліўся на ютуб-канале Рыгора Азаронка 21 сакавіка 2024 года.
«На мой погляд, дэпутат — [чалавек] які ўзяў перш за ўсё на сябе абавязанні немаетнасці. Гэта значыць той, хто ні ў даходах, ні ў зносінах, ні ў камунікацыі не адрозніваецца ад людзей», — заявіў палітолаг.
Сярэдні заробак у Беларусі да выліку падаходнага падатку і ФСАН у студзені 2024 года быў 1990 рублёў. Калі ад гэтай сумы адмінусаваць 14% і перавесці ў долары, то атрымаецца $523.
Дзяржаўная газета «Менская праўда» сцвярджае, што дэпутаты ў Беларусі атрымліваюць $1,5 тыс. Гэта значыць прыкладна ў тры разы больш, чым простыя людзі.