Антыфэйк / фактчэк 11 чэрвеня

БТ: Амаль палова школ у Беларусі — беларускамоўныя. Высветлілі, у чым падвох

У праграме «Галоўны эфір» заявілі, што ў краіне няма праблем з развіццём беларускай мовы.

У Беларусі няма праблем з развіццём беларускай мовы, бо ў 42% школ, гімназій і ліцэяў навучанне ідзе на беларускай мове, распавялі ў сюжэце на канале News.by. Каманда Weekly Top Fake высветліла, колькі адсоткаў ад агульнай колькасці школьнікаў ходзіць у гэтыя ўстановы адукацыі.

Пра тое, як у Беларусі развіваецца беларуская мова, распавялі 25 траўня 2025 года ў праграме «Галоўны эфір» на канале News.by: 

«Каля 42% устаноў агульнай сярэдняй адукацыі (школ, гімназій, ліцэяў) ажыццяўляюць навучанне на беларускай мове. Абавязковая адукацыя на дзвюх дзяржаўных мовах — у рэгламенце Кодэкса аб адукацыі Беларусі». 

У Кодэксе аб адукацыі РБ сказана толькі аб праве на выбар, на якой з дзвюх дзяржаўных моваў дзіцё будзе вучыцца. На практыцы, скарыстацца гэтым правам складана. У 2023 годзе, паводле міністра адукацыі, 40% школ у Беларусі былі беларускамоўнымі. Аднак, большасць з іх знаходзяцца ў сельскай мясцовасці і малых населеных пунктах. Па краіне на беларускай мове вучыцца нават не штодзясяты школьнік. За апошнія дзесяць гадоў дзяцей, навучэнцаў на беларускай, стала амаль удвая менш. У Менску, прыкладам, у 2024 годзе на беларускай мове пачалі навучанне меней за 2% першакласнікаў — усяго 17 класаў з 860

Дашліце інфармацыю, якая выклікае ў вас сумневы — мы праверым
Іншыя публікацыі
Мы выкарыстоўваем файлы cookie, каб палепшыць ваш карыстальніцкі досвед. Падрабязней
Адхіліць Прыняць