Антыфэйк / фактчэк

24 красавіка

Джо Байдэн ухваліў парнаграфію ў школах? Правяраем словы палітолага Ялфімава

Мы знайшлі першакрыніцу відэа.

Дата з'яўлення фэйка: 15.04.2024
Джо Байдэн заявіў, што падтрымлівае распаўсюд парнаграфічнай літаратуры для школьнікаў, распавёў у эфіры «Радыё Менск» палітолаг Вадзім Ялфімаў. Каманда Weekly Top Fake знайшла сапраўднае выказванне прэзідэнта ЗША. 

Інфармацыя пра тое, што Джо Байдэн падтрымаў распаўсюд парнаграфіі для школьнікаў, прагучала 15 красавіка 2024 года ў эфіры «Радыё Менск».

«Я ўжо не буду тут распавядаць пра тое, што Байдэн... Добра ўжо, скажу — ухваліў парнаграфію. У школе. Ухваліў наступным чынам. Калі яго спыталі журналісты: "Вы ўхваляеце парнаграфічную літаратуру, распаўсюджванне, у пачатковых класах школы?", ён сказаў наступным чынам: "Гэта 2024 год, забараняць кнігі? Як вы можаце?”. Кнігі бываюць розныя», — сказаў Вадзім Ялфімаў.

Такая ж навіна 15 красавіка выйшла ў тэлеграм-канале ATN NEWS. Яго аўтары апублікавалі відэа з кароткім урыўкам выступу Байдэна. 

«Вanning books — this is 2024 — banning books, attempting to erase history [Забарона кніг — гэта 2024 год — забарона кніг, спроба сцерці гісторыю]», — сказаў палітык.

Мы знайшлі першакрыніцу відэа. Джо Байдэн 12 красавіка 2024 года выступіў на з'ездзе «Нацыянальнай сеткі дзеянняў» (National Action Network) — гэта арганізацыя па абароне грамадзянскіх правоў, якая падтрымлівае рух Black Lives Matter. У арыгінале прамова прэзідэнта ЗША гучала так:

«Ёсць і больш радыкальныя галасы, якія проста не хочуць бачыць каляровых людзей у будучыні нашай краіны. Яны хочуць павярнуць час назад — здушэнне выбарнікаў; падрыўная дзейнасць на выбарах; пазбаўленне рэпрадуктыўнай свабоды; дамагчыся пазітыўных дзеянняў — знішчыць гэта і атакаваць разнастайнасць у Амерыцы; забарона кніг — гэта 2024 год — забарона кніг, спроба сцерці гісторыю».

То бок палітык казаў зусім не пра парнаграфічную літаратуру ў школе, а пра дыскрымінацыю афраамерыканцаў у амерыканскім грамадстве.

Іншыя Антыфэйкі / фактчэкі