Антыфэйк / фактчэк 27 мая 2024

Дзермант: Беларусь — адзіная краіна, якая атрымала замову на будаўніцтва ў Нагорным Карабаху. Каманда FTW налічыла мінімум дзесяць

Аляксандр Лукашэнка прапанаваў пабудаваць у Нагорным Карабаху аграгарадок.

Беларусь атрымала эксклюзіўны заказ ад прэзідэнта Азербайджана на будаўніцтва аграгарадка ў Нагорным Карабаху, паведаміў палітолаг Аляксей Дзермант. Каманда Weekly Top Fake праверыла, ці праўда гэта.

Падчас візіту ў Азербайджан 17 траўня 2024 года Аляксандр Лукашэнка прапанаваў пабудаваць у Нагорным Карабаху аграгарадок на 420 сем'яў — пачынаючы з жылля і заканчваючы дарогамі і сацаб'ектамі. 

Гэтую падзею на наступны дзень згадаў Аляксей Дзермант у эфіры «Альфа Радыё». Ён заявіў, што такую замову атрымала толькі Беларусь і толькі дзякуючы асабістым асаблівым адносінам паміж прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым і Лукашэнкам. 

«Параўнайце, Турцыя, у якой будаўнічая галіна о-го-го якая. А тут, нягледзячы на вельмі блізкія адносіны Азербайджана і Турцыі, Беларусь дапускаюць да гэтых праектаў. Значыць нам вераць, ведаюць, што мы робім якасна, нас паважаюць. Ну і, вядома, ёсць, не будзем хаваць, хімія асабістая двух прэзідэнтаў, сяброўства і адносіны, ужо правераныя гадамі. Без гэтага, без асабістай ролі нашага прэзідэнта ніхто б не даў такія маштабы для дзейнасці нам», — сказаў палітолаг.

Ільхам Аліеў запрашаў Беларусь паўдзельнічаць у аднаўленні тэрыторый Нагорнага Карабаха яшчэ ў 2021 годзе. Але не толькі Беларусь. У адкрытым доступе мы знайшлі афіцыйныя запрашэнні, адрасаваныя і іншым краінам. Напрыклад, Азербайджан звяртаўся да Паўднёвай Карэі, Пакістана, Кувейта, Туркменістана, Казахстана, Турцыі, Узбекістана і Кыргызстана

Таксама адбудоўваць Карабах запрашалі румынскія і венгерскія кампаніі. Некаторыя з іх у Карабаху ўжо шмат чаго пабудавалі. І больш за ўсіх менавіта Турцыя. За тры гады з дзяржбюджэту Азербайджана на аднаўленча-будаўнічыя работы ў Карабаху пайшло $7 млрд, палову з іх атрымалі турэцкія кампаніі. Больш за сотню кампаній з Турцыі гатовыя інвеставаць у Карабах. 

Дашліце інфармацыю, якая выклікае ў вас сумневы — мы праверым
Іншыя публікацыі
«Урзуля фон дэр Ляен напэўна прысела». На тэлеканале «Брэст» выдалі старое інтэрв’ю Петэра Мадзяра за новую палітычную сенсацыю
Антыфэйк / фактчэк «Урзуля фон дэр Ляен напэўна прысела». На тэлеканале «Брэст» выдалі старое інтэрв’ю Петэра Мадзяра за новую палітычную сенсацыю
Вядоўца Ала Грыгарчук заявіла, што новы прэм’ер Вугоршчыны нядаўна прапанаваў Віктару Орбану ўзначаліць Еўракамісію.
11 мая 2026 Чытаць
Мы выкарыстоўваем файлы cookie, каб палепшыць ваш карыстальніцкі досвед. Падрабязней
Адхіліць Прыняць