Антыфэйк / фактчэк

04 лютага

Аналітык Грыц распавёў пра высокую долю экспарту беларускіх тавараў, але памыліўся з месцам у сусветным рэйтынгу

Высокая доля экспарту ў ВУП азначае, што эканоміка краіны моцна залежыць ад знешняга гандлю.

Беларусь займае 14 месца ў сусветным рэйтынгу па долі экспарту ў ВУП, заявіў эканамічны аналітык Георгій Грыц у сюжэце тэлеканалу АНТ. Каманда Weekly Top Fake высветліла, наколькі эксперт завысіў пазіцыю. 

Сюжэт пра важнасць экспарту для беларускай эканомікі паказалі 19 студзеня 2025 года ў эфіры тэлеканалу АНТ. У ім эканамічны аналітык Георгій Грыц пракаментаваў поспехі краіны ў гэтай сферы: 

«Мы знаходзімся з пункту гледжання долі экспарту да ВУП на 14 месцы ў свеце. То бок, гэта вельмі вялікі паказнік. 61% аб'ёму тавараў, якія выпускаюць нашыя прадпрыемствы, мы абавязаныя ў сярэднім прадаць за тэрыторыю Рэспублікі Беларусь».

Паводле апошніх звестак індыкатару Сусветнага банка (за 2023 год), які вызначае экспарт тавараў і паслуг як адсотак ад ВУП краіны, Беларусь у свеце займае 37 месца, а не 14. Хоць доля экспарту ў нас сапраўды вялікая — амаль 67%. Аднак многія невялікія краіны ЕЗ абганяюць Беларусь. Напрыклад, Латвія, Літва, Эстонія, Славенія, Мальта.

Высокая доля экспарту ў ВУП азначае, што эканоміка краіны моцна залежыць ад знешняга гандлю. У вялікіх краін, да прыкладу, ЗША, Кітая і Расеі адсотак экспарту ВУП больш сціплы.

Дашліце інфармацыю, якая выклікае ў вас сумневы — мы праверым

Іншыя публікацыі

Вікіпедыя замест пропуску і мітынг Трампа замест балю ў гонар інаўгурацыі. Фэйкі і факты пра візіт экс-прэмʼера Польшчы ў Вашынгтон
Антыфэйк / фактчэк

Вікіпедыя замест пропуску і мітынг Трампа замест балю ў гонар інаўгурацыі. Фэйкі і факты пра візіт экс-прэмʼера Польшчы ў Вашынгтон

Арыгінальнае відэа апублікавала 20 студзеня 2025 года ў сацсетцы Х украінска-амерыканская журналістка Оля «Скутэркастэр» Фядун.

07 лютага 2025 Чытаць