Расследуем карупцыю, выкрываем фэйкі, аналізуем навінавую павестку. БРЦ — чалец глабальнай сеткі журналістаў-расследавальнікаў.
Нашыя журналісты атрымалі прэмію Ганса Штайгэра за журналісцкія расследаванні ад Міжнароднага цэнтру журналістаў (ICFJ), прэмію за свабодныя СМІ (Free Media Award) ад фондаў ZEIT-Stiftung Bucerius і Fritt Ord, а таксама прэмію за дасягненні ў журналістыцы дадзеных (Data Journalism Award) ад Грамадства садзейнічання развіццю працоўнай дзейнасці журналістаў і рэдакцыі (SABEW). Наш праект Dubai Unlocked увайшоў «у шорт-ліст» Sigma Awards.
З 2018 па 2026 год нашыя журналісты таксама атрымалі 11 узнагародаў беларускай нацыянальнай прэміі «Вольнае слова».
БРЦ з'яўляецца чальцом OCCRP (Цэнтр па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці)
Таксама мы чальцы GIJN (Глабальная сетка журналістаў расследавальнікаў)
На ўсёй еўразійскай прасторы толькі тры касмічныя краіны. Правяраем словы амбасадара Беларусі ў Казахстане
Беларуска Марына Васілеўская паляцела ў космас.
Беларусь уваходзіць у тройку краін, якія маюць свае спадарожнікі на арбіце Зямлі, лічыць надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Беларусі ў Казахстане Павел Уцюпін. Каманда Weekly Top Fake разабралася, што не так з гэтым сцвярджэннем.
Беларуска Марына Васілеўская паляцела ў космас. Пуск карабля адбыўся 23 сакавіка. Касманаўтка ўжо на МКС і вернецца на Зямлю 6 красавіка. Каментуючы гэтую падзею ў інтэрв'ю АТН 20 сакавіка 2024 года, Павел Уцюпін назваў Беларусь касмічнай краінай і дадаў, што такіх толькі тры на еўразійскай прасторы.
«І сёння мы можам сказаць, што мы ўжо з'яўляемся касмічнай краінай. Калі ўзяць еўразійскую прастору, то гэта Расея, Беларусь, Казахстан. У нас ужо ёсць аснова для такой супрацы...» — сказаў амбасадар.
На самой справе на еўразійскай прасторы куды больш, чым гэтыя тры краіны, маюць на арбіце свае спадарожнікі. У спіс можна дадаць Малдову, Украіну, Азербайджан, Туркменістан.
На тэрыторыі былога СССР толькі чатыры краіны пакуль не запусцілі на арбіту касмічныя апараты — Грузія, Таджыкістан, Узбекістан і Кыргызстан.
І нават калі амбасадар пад еўразійскай прасторай меў на ўвазе Еўразійскі эканамічны саюз, то туды акрамя касмічных Беларусі, Расеі і Казахстану ўваходзіць яшчэ і Арменія, якая ў канцы мінулага года абзавялася першым спадарожнікам.