Антыфэйк / фактчэк

03 мая

За першыя дзесяцігоддзі савецкай улады працягласць жыцця насельніцтва павялічылася ўдвая? Правяраем словы гісторыка Спіцына

Журналісты БРЦ знайшлі статыстычны зборнік СССР 1987 года.

Ленін і Сталін павысілі працягласць жыцця людзей з менш чым 30 да амаль 65 гадоў, сцвярджае гісторык Яўген Спіцын. Каманда Weekly Top Fake праверыла, ці так гэта.

У розных гарадах Беларусі і Расеі 22 красавіка камуністы правялі мітынгі ў гонар дня нараджэння Уладзіміра Леніна. На наступны дзень у інтэрв'ю БелТА расейскі гісторык Спіцын распавёў пра тое, як змянілася жыццё сялян пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі.

«Сярэдняя працягласць жыцця жанчыны-сялянкі ў царскай Расеі была 29 гадоў... Сярэдняя працягласць жыцця. Дарэчы, адна з заслуг савецкай улады ў першае ж дзесяцігоддзе заключалася ў тым, што да вайны сярэдняя працягласць жыцця савецкай калгасніцы павялічылася да 64 гадоў», — заявіў ён.

Журналісты БРЦ знайшлі статыстычны зборнік СССР 1987 года. Паводле дадзеных, чакалася, што жанчыны, народжаныя ў канцы XIX стагоддзя, у сярэднім маглі б пражыць каля 33,4 года. У канцы 1920-х-амаль 47 гадоў. А народжаныя перад вайной — каля 50.

Статыстыка СССР адсочвала, колькі ў сярэднім пражыве чалавек пэўнага года нараджэння, калі паказнікі смяротнасці застануцца нязменнымі, а не фактычную працягласць жыцця.

Іншымі словамі, 50 гадоў — гэта не фактычная працягласць жыцця сярэднестатыстычнай жанчыны, а чаканая ў народжаных у 1939 годзе, разлічаная без уліку войнаў і іншых катаклізмаў.

Каб дасягнуць сярэдняй чаканай працягласці жыцця ў 64 гады, савецкай уладзе спатрэбілася значна больш часу: гэтых паказнікаў удалося дасягнуць толькі ў сярэдзіне 1950-х.

Дашліце інфармацыю, якая выклікае ў вас сумневы — мы праверым

Іншыя публікацыі

Чыноўніца пахвалілася, як дзяржава клапоціцца пра людзей з інваліднасцю, але не сказала пра памеры іх пенсій
Антыфэйк / фактчэк

Чыноўніца пахвалілася, як дзяржава клапоціцца пра людзей з інваліднасцю, але не сказала пра памеры іх пенсій

Пенсіі па інваліднасці за гэты час выраслі амаль у два разы. Але Марына Арцёменка не сказала, што гэтыя выплаты застаюцца аднымі з самых нізкіх у Еўропе.

13 снежня 2024 Чытаць