Расследуем карупцыю, выкрываем фэйкі, аналізуем навінавую павестку. БРЦ — чалец глабальнай сеткі журналістаў-расследавальнікаў.
Нашыя журналісты атрымалі прэмію Ганса Штайгэра за журналісцкія расследаванні ад Міжнароднага цэнтру журналістаў (ICFJ), прэмію за свабодныя СМІ (Free Media Award) ад фондаў ZEIT-Stiftung Bucerius і Fritt Ord, а таксама прэмію за дасягненні ў журналістыцы дадзеных (Data Journalism Award) ад Грамадства садзейнічання развіццю працоўнай дзейнасці журналістаў і рэдакцыі (SABEW). Наш праект Dubai Unlocked увайшоў «у шорт-ліст» Sigma Awards.
З 2018 па 2026 год нашыя журналісты таксама атрымалі 11 узнагародаў беларускай нацыянальнай прэміі «Вольнае слова».
БРЦ з'яўляецца чальцом OCCRP (Цэнтр па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці)
Таксама мы чальцы GIJN (Глабальная сетка журналістаў расследавальнікаў)
У Нямеччыне мячэцяў больш, чым цэркваў? Пералічылі храмы за экспертам па нацбяспецы Цішчанка
Статыстыка па колькасці мячэцяў у Нямеччыне не пацвердзіла словы Цішчанкі.
Эксперт па нацбяспецы Аляксандр Цішчанка прадказаў Нямеччыне фіяска. Прычына, па яго словах, у распаўсюдзе ў краіне мусульманства. Каманда Weekly Top Fake праверыла яго аргументы.
У канцы сакавіка 2025 года ў Нямеччыне прыступіць да працы новы парламент. Пасля гэтага дэпутаты абяруць новага канцлера. На змену Олафу Шольцу з вялікай доляй верагоднасці прыйдзе лідар Хрысціянска-дэмакратычнага саюзу (Christlich Demokratische Union Deutschlands, CDU) Фрыдрых Мерц. Абмяркоўваючы гэтую тэму 28 лютага 2025 года ў эфіры праграмы «PRO армію» на «СБ ТБ» з яе вядоўцам Сяргеем Дзямінскім, эксперт па нацыянальнай бяспецы Аляксандр Цішчанка заявіў, што Нямеччына ў палітычнай, эканамічнай, культурнай і сацыяльнай сферах цярпіць фіяска.
«Думаць пра Чацвёрты, Пяты Райх ніхто ўжо не будзе. Чаму? Таму што хутка Нямеччына будзе жыць па законах шарыяту. І пра гэта ўжо выразна, адкрыта і не саромеючыся кажуць. Сёння ў Нямеччыне мячэцяў больш, чым цэркваў. З Нямеччынай можна дэ-юрэ, дэ-факта развітацца», — сказаў Цішчанка.
Ад 5 да 6 млн чалавек у Нямеччыне вызнаюць іслам — гэта каля 7% ад агульнай колькасці насельніцтва. Але хрысціянства застаецца дамінуючай рэлігіяй: кожны другі жыхар лічыць сябе хрысціянінам. Больш за ўсё сярод немцаў каталікоў — 24%, крыху менш пратэстантаў — каля 22%, каля 5% праваслаўных.
Статыстыка па колькасці мячэцяў у Нямеччыне не пацвердзіла словы Цішчанкі. Іх у краіне менш за тры тысячы. Хрысціянскіх храмаў налічваеццакаля 45 тысяч.