Антыфэйк / фактчэк

23 жніўня

Нямеччына перайшла на дровы? Палкоўнік Багадзель нагадаў пра замярзаючую Еўропу

Журналісты Weekly Top Fake параўналі энергетычны баланс гэтай краіны 2023 года са справаздачай за 2021 год, калі Нямеччына яшчэ купляла газ у Расеі.

Дзякуючы дальнабачнасці Аляксандра Лукашэнкі Беларусь не рушыла ўслед трэнду на зялёную энергетыку ў адрозненні ад Еўропы, якая вымушаная перайсці на дровы, заявіў палкоўнік Андрэй Багадзель. Ён распавёў, як немцы мінулай зімой абаграваліся драўнінай. Каманда Weekly Top Fake высветліла, адкуль Нямеччына брала калорыі. 

Чуццём Лукашэнкі палкоўнік Андрэй Багадзель захапляўся 9 жніўня 2024 года ў эфіры перадачы «PRO армію» на «СБ ТБ»: «Ён у свой час сапраўды прадугледзеў, што трэба займацца не нейкай зялёнай энергетыкай <...>, а стварыў атамную электрастанцыю». Важнасць такога рашэння Багадзель падмацаваў прыкладам з Еўропай, якая развівала зялёную энергетыку, а цяпер нібыта вымушаная перайсці на дровы.

— Я думаю, у інтэрнэце можна лёгка знайсці, як немцы абаграваліся гэтай зімой ужо пры дапамозе печак і дроваў. Памятаеце, як Пуцін калісьці заяўляў: «Вы што, будзеце дровамі грэцца?», — звярнуўся Багадзель да эксперта па нацыянальнай бяспецы Аляксандра Цішчанкі. 

— Польшча вуглём топіць дагэтуль, — дадаў суразмоўца.

— Аказваецца, што гэты нямецкі цуд, заходнееўрапейскі цуд — гэта быў усё ж такі расейскі газ, які пампаваўся па [газаправодах] «Паўночных патоках», — растлумачыў палкоўнік.

— І беларускія пялеты, — адзначыў Цішчанка.

Мінулай зімой у Нямеччыне знізіліся цэны на газ і пячное паліва, а надвор'е было цёплым. 

Журналісты Weekly Top Fake параўналі энергетычны баланс гэтай краіны 2023 года са справаздачай за 2021 год, калі Нямеччына яшчэ купляла газ у Расеі. Мы паглядзелі, як за гэты час змяніўся аб'ём спажывання энергіі з біямасы, да якой адносіцца драўніна. Аказалася, што і тры гады таму, і год таму з яе выпрацавана прыкладна 50 млрд кВт/г.

Спажыванне газу і вугалю скарацілася, а атамная энергетыка цалкам сышла. Гэта кампенсавалі зялёнай энергіяй. 

Толькі 4% дамоў у Нямеччыне ацяпляюцца дровамі альбо пялетамі. Такі вынік перапісу насельніцтва 2022 года. Для параўнання ў Расеі, у якой неабмежаваны доступ да таннага газу, дамоў з пячным ацяпленнем — 10%, згодна такому ж перапісу насельніцтва ў 2020 годзе. У некаторых рэгіёнах іх доля даходзіць да 50%. 

Дашліце інфармацыю, якая выклікае ў вас сумневы — мы праверым

Іншыя публікацыі

Чыноўніца пахвалілася, як дзяржава клапоціцца пра людзей з інваліднасцю, але не сказала пра памеры іх пенсій
Антыфэйк / фактчэк

Чыноўніца пахвалілася, як дзяржава клапоціцца пра людзей з інваліднасцю, але не сказала пра памеры іх пенсій

Пенсіі па інваліднасці за гэты час выраслі амаль у два разы. Але Марына Арцёменка не сказала, што гэтыя выплаты застаюцца аднымі з самых нізкіх у Еўропе.

13 снежня 2024 Чытаць