Антыфэйк / фактчэк

04 ліпеня

Праўда ці хлусня: Кіеўскі сімфанічны аркестр з 70 чалавек збег з Украіны і атрымаў прытулак у Нямеччыне

Каманда Weekly Top Fake спытала ў дырэктара аркестра, ці прасілі музыкі ў Нямеччыне прытулку.

Кіеўскі сімфанічны аркестр разам з музычнымі інструментамі збег у Нямеччыну, дзе атрымаў прытулак, напісаў тэлеграм-канал «Шкварка News». Каманда Weekly Top Fake спытала ў дырэктара аркестра, а ці быў уцёк. 

Пост з навіной пра 70 збеглых украінскіх музыкаў аўтары тэлеграм-каналу «Шкварка News» апублікавалі 17 чэрвеня 2024 года і распавялі сваю версію акалічнасцяў ад'езду аркестра з Украіны. 

«Аркестр, у складзе якога дзве траціны мужчыны мабілізацыйнага ўзросту, выехаў для ўдзелу ў фестывалі, але не вярнуўся. Улады гораду Манхайм-на-Рэйне ў зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія, далі жыллё ўдзельнікам аркестру і чальцам іх сем'яў на тры гады.

Такога масавага ўцёку не было нават у гісторыі СССР, які бандэраўскія прапагандысты таўруюць таталітарным канцлагерам», — напісалі аўтары каналу і прымацавалі скрыншот артыкулу Deutsche Welle пра гэты выпадак.

Нямецкая прэса сапраўды пісала пра ўкраінскі аркестр, музыкам якога далі магчымасць жыць у Манхайме-на-Рэйне тры гады. 

Каманда Weekly Top Fake спытала ў дырэктара аркестра, ці прасілі музыкі ў Нямеччыне прытулку. З атрыманага адказу вынікае, што, па-першае, яны з'ехалі ў тур з канцэртамі па Нямеччыне яшчэ 11 красавіка 2022 года, то бок адразу пасля пачатку поўнамаштабнай вайны.

Па-другое, да гэтага рэпетыцыйная база аркестра знаходзілася ў канцэртнай зале будынку Кіеўскай абласной адміністрацыі. Паколькі ён з'яўляецца патэнцыйнай цэллю для бамбавання, музыкі былі вымушаныя адтуль эвакуявацца з усімі каштоўнымі інструментамі. Сваёй пляцоўкі ў іх не стала. 

Па-трэцяе, Уладзімір Зяленскі распарадзіўся шукаць шляхі адкрыцця «культурнага фронту Украіны за мяжой». Менавіта пасля гэтага аркестр адправіўся ў тур. 

Па-чацвёртае, аркестр не прасіў палітычнага прытулку ў Нямеччыне. За мяжой ён знаходзіцца па ўзгадненні з Міністэрствам культуры Украіны. На момант публікацыі музыкі знаходзяцца ў горадзе Гера, а ў ліпені пераедуць у іншы, дзе будуецца вялікая і сучасная канцэртная зала, але няма ўласнага аркестра-рэзідэнта.

Дашліце інфармацыю, якая выклікае ў вас сумневы — мы праверым

Іншыя публікацыі

Чыноўніца пахвалілася, як дзяржава клапоціцца пра людзей з інваліднасцю, але не сказала пра памеры іх пенсій
Антыфэйк / фактчэк

Чыноўніца пахвалілася, як дзяржава клапоціцца пра людзей з інваліднасцю, але не сказала пра памеры іх пенсій

Пенсіі па інваліднасці за гэты час выраслі амаль у два разы. Але Марына Арцёменка не сказала, што гэтыя выплаты застаюцца аднымі з самых нізкіх у Еўропе.

13 снежня 2024 Чытаць