Антыфэйк / фактчэк 10 чэрвеня 2024

ЗША выгадна існаванне музею Чынгісхана ў Манголіі? Словы Лазуткіна разышліся з лініяй афіцыйнага Менску і праўдай

Тэорыю змовы палітолаг Андрэй Лазуткін абмеркаваў з Рыгорам Азаронкам.

«Заходнікі» пабудавалі велізарны музей Чынгісхана на галоўнай плошчы ва Улан-Батары, каб пасварыць Манголію з Расеяй і Кітаем, заявіў палітолаг і вядоўца СТБ Андрэй Лазуткін. Журналісты Weekly Top Fake вывучылі гісторыю ўстановы. 

Тэорыю змовы, у выніку якой у сталіцы Манголіі пабудавалі музей Чынгісхана, палітолаг Андрэй Лазуткін абмеркаваў з Рыгорам Азаронкам 3 чэрвеня 2024 года ў эфіры праграмы «Азаронак. Наўпрост». 

«Чаму галоўная плошча гораду? Там парламент невялікі, там савецкі будынак невялікі Вярхоўнага савету і велізарны музей Чынгісхана. Вышэй там за ўсё. Давайце сёння ў нашай краіне паставім на п'едэстал нейкага дзеяча, які вёў баявыя дзеянні супраць Расеі, Расейскай імперыі або падчас феадальных часоў. Будзем яго выпінаць, пабудуем велізарны музей і ўсё іншае. Такія музеі, як вы правільна сказалі, пабудавалі там заходнікі падчас кіравання не гэтай кіроўнай партыі, якая там цяпер, а тыпу дэмакратаў. То бок, у нас вялікая такая гісторыя і два суседа — Расея і Кітай. І вы паказваеце, што мы так ганарымся тым перыядам, калі мы вас усіх там нагнулі, рускіх і кітайцаў. Гэта выдатная лінія. Каму яна выгадная, такая гістарычная лінія, Рыгор? Напэўна, амерыканцам, якія ніякага дачынення не маюць да гэтай Манголіі. Але яны робяць так, каб з'яўляўся нацыяналізм, які варагуе з двума буйнымі, вялізнымі хаўруснікамі», — сказаў на заканчэнне Лазуткін.

Дзевяціпавярховы музей Чынгісхана ўзвялі па ініцыятыве цяперашняга прэзідэнта Манголіі Ухнаагійна Хурэлсуха. Таго самага, з якім 3 чэрвеня 2024 года сустракаўся Аляксандр Лукашэнка і з якім Беларусь наладжвае адносіны. 

На галоўнай старонцы афіцыйнага сайту Нацыянальнага музею Чынгісхана напісана, што ён створаны па рашэнні прэм'ер-міністра, прынятым у 2019 годзе. Тады гэтую пасаду займаў цяперашні прэзідэнт Манголіі Ухнаагійн Хурэлсух, выхадзец з кіруючай Мангольскай народнай партыі.

Хурэлсух адкрыта заяўляе, што лічыць Чынгісхана і яго пераемнікаў будаўнікамі цывілізацыі, распаўсюджвальнікамі асветы, міратворцамі і піянерамі развіцця. Кожныя тры гады пад эгідай прэзідэнта Манголіі праходзіць «Міжнародная канферэнцыя па вывучэнні Чынгісхана». Ён стварыў Міжнародную асацыяцыю па вывучэнні Чынгісхана, а таксама выдаў указ пра тое, што ўсе жыхары краіны павінны шанаваць легенду пра Чынгісхана. Больш за тое, Хурэлсух прапанаваў унесці імя Чынгісхана ў Канстытуцыю Манголіі. 

Дашліце інфармацыю, якая выклікае ў вас сумневы — мы праверым
Іншыя публікацыі
На беларускім радыё заявілі, што Японія абавязаная сваім эканамічным цудам савецкім часопісам. Правяраем
Антыфэйк / фактчэк На беларускім радыё заявілі, што Японія абавязаная сваім эканамічным цудам савецкім часопісам. Правяраем
Пра тое, што ў Японіі ўсталявалі помнік часопісу «Наука и жизнь» як «аснове японскага эканамічнага цуду», паведамляў сатырычны рэсурс «Панорама».
07 чэрвеня 2026 Чытаць
Тыя ж часткі вермахта зноў каля межаў Беларусі? Правяраем гістарычныя паралелі беларускіх дзяржмедыяў з Другой сусветнай вайной
Антыфэйк / фактчэк Тыя ж часткі вермахта зноў каля межаў Беларусі? Правяраем гістарычныя паралелі беларускіх дзяржмедыяў з Другой сусветнай вайной
Дзяржаўныя СМІ ўбачылі каля межаў Беларусі вайсковыя падраздзяленні з нумарамі нямецкіх частак, што ўварваліся ў СССР у 1941 годзе.
06 чэрвеня 2026 Чытаць
Мы выкарыстоўваем файлы cookie, каб палепшыць ваш карыстальніцкі досвед. Падрабязней
Адхіліць Прыняць