Антыфэйк / фактчэк

21 чэрвеня

Лукашэнка і Пуцін не пагражаюць свету ядравай зброяй? Правяраем словы дэпутата Гайдукевіча

Каманда Weekly Top Fake знайшла заявы Лукашэнкі і Пуціна гэтую тэму.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін не прыхільнікі вайны з ужываннем ядравай зброі — такую думку выказаў дэпутат парламенту Алег Гайдукевіч у эфіры АНТ. Каманда Weekly Top Fake знайшла пацвярджэнні адваротнага. 

Пра міралюбнасць Уладзіміра Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі дэпутат Алег Гайдукевіч распавёў 12 чэрвеня 2024 года ў праграме «Аб'ектыўНа»:

«Мне што падабаецца. Паглядзіце на Пуціна і Лукашэнку, у іх няма ядравай рыторыкі па сутнасці. Яны не гістэраць, як еўрапейскія лідары, вельмі асцярожна да гэтай тэмы падыходзяць. Колькі разоў у сваіх выступах Пуцін, Лукашэнка ўдваіх, сінхронна, нездарма кажуць: хлопцы, навошта вы падымаеце гэтыя ядравыя пытанні, мы ніколі не збіраемся гэтага рабіць, мы не хочам».

Каманда Weekly Top Fake знайшла заявы Лукашэнкі і Пуціна гэтую тэму.

«Ужывання прычына толькі адна: агрэсія супраць нашай Беларусі. І гэта будзе рашэнне неадкладнае», — казаў Лукашэнка 14 чэрвеня 2023 года.

Яшчэ адна яго цытата з поста за 9 траўня 2024 года ў тэлеграм-канале «Пул першага»: «Мы ні на каго не збіраемся нападаць. Але ўсе павінны разумець, што за намі не заржавее».

Гэта заявы Уладзіміра Пуціна: «Адказ Расеі будзе неадкладным і прывядзе вас да такіх наступстваў, з якімі вы ў сваёй гісторыі яшчэ ніколі не сутыкаліся». 

Таксама ён казаў: «Нашы зваротна-сустрэчныя ўдары будуць імгненнымі, хуткімі. У нас ёсць для гэтага ўсе інструменты, такія, якімі не можа цяпер пахваліцца ніхто. А мы выхваляцца не будзем, мы будзем іх выкарыстоўваць, калі спатрэбіцца». 

І яшчэ адна цытата расейскага прэзідэнта, якая супярэчыць словам Гайдукевіча: «Хачу нагадаць, што наша краіна таксама мае розныя сродкі паражэння, а па асобных кампанентах больш сучасныя, чым у краін NATO. І пры пагрозе тэрытарыяльнай цэласнасці нашай краіны, для абароны Расеі і нашага народу мы, безумоўна, выкарыстоўваем усе наяўныя ў нашым распараджэнні сродкі. Гэта не блеф».

Дашліце інфармацыю, якая выклікае ў вас сумневы — мы праверым

Іншыя Антыфэйкі / фактчэкі