Антыфэйк / фактчэк

05 лістапада

Лукашэнка: беларускія палітыкі не абражаюць жанчын. Узгадалі, як ён называў Ціханоўскую

Гэтую заяву Аляксандр Лукашэнка сам неаднаразова абвяргаў.

Немагчыма ўявіць, каб у Беларусі палітык абразіў жанчыну, заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас інтэрв'ю расейскай журналістцы Вользе Скабеевай. Каманда Weekly Top Fake узгадала, як ён называў сваю апанентку на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года Святлану Ціханоўскую.

Пра «нармальных мужыкоў», якія не ваююць з жанчынамі, Аляксандр Лукашэнка разважаў падчас размовы з расейскай журналісткай Вольгай Скабеевай на саміце краін BRICS 23 кастрычніка 2024 года. Запіс размовы апублікавала Беларускае тэлеграфнае агенцтва (БелТА). Лукашэнка назваў кандыдатаў у прэзідэнты ЗША Дональда Трампа і Камалу Харыс дурнямі і папракнуў першага, што ён у сваіх выступах канкурэнтку называе дурной.

«Калі б гэта ў нас ці ў Расеі [было], ніводнага б дурня не абралі. Ні аднаго, ні другога. Жудасна! Гэты — некампетэнтны, а той ляпае чорт ведае што. Ну навошта ты абражаеш жанчыну ў рэшце рэшт? Мужыкі нармальныя з жанчынамі не ваююць. Дурніца, такая-сякая. Ну ўяві, у Расеі ці Беларусі нехта выйшаў і [сказаў] "дурань". І ад сябе адштурхнуў велізарную колькасць людзей», — сказаў Лукашэнка. 

Гэтую заяву Аляксандр Лукашэнка сам неаднаразова абвяргаў, абражаючы, да прыкладу, сваю апанентку на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года Святлану Ціханоўскую. На сустрэчы з вертыкаллю 30 ліпеня 2021 года ён распавёў, як яна з'язджала ў Літву. 

«Гэта ж усё было падстроена спецслужбамі, калі яны сабралі ўсіх гэтых — Каардынацыйную раду і іншае — і павялі ў асобны дом. І гэтая дурніца туды паперлася. <...> І яна сёння кажа, што ёй пагражалі, што дзяцей ад яе адымалі і іншае. Мярзотніца!» 

Да гэтага, 27 лістапада 2020 года, Лукашэнка распавядаў пра перахоп прэс-канферэнцыі беларускай апазіцыі і назваў Ціханоўскую і іншых палітыкаў лахушкамі: 

«Нядаўна мы перахапілі канферэнцыю вось гэтых лахушак, Ціханоўская, усіх гэтых збеглых». 

Дашліце інфармацыю, якая выклікае ў вас сумневы — мы праверым

Іншыя публікацыі

Чыноўніца пахвалілася, як дзяржава клапоціцца пра людзей з інваліднасцю, але не сказала пра памеры іх пенсій
Антыфэйк / фактчэк

Чыноўніца пахвалілася, як дзяржава клапоціцца пра людзей з інваліднасцю, але не сказала пра памеры іх пенсій

Пенсіі па інваліднасці за гэты час выраслі амаль у два разы. Але Марына Арцёменка не сказала, што гэтыя выплаты застаюцца аднымі з самых нізкіх у Еўропе.

13 снежня 2024 Чытаць