Расследуем карупцыю, выкрываем фэйкі, аналізуем навінавую павестку. БРЦ — чалец глабальнай сеткі журналістаў-расследавальнікаў.
Журналісты БРЦ – лаўрэаты нацыянальнай прэміі «Вольнае слова» Беларускай асацыяцыі журналістаў за расследаванні ў 2018, 2019, 2020, 2021 і 2022 гадах. На «Вольным слове» у 2021 годзе каманда БРЦ атрымала першае месца ў катэгорыі «Аналітыка».
БРЦ з'яўляецца чальцом OCCRP (Цэнтр па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці)
Таксама мы чальцы GIJN (Глабальная сетка журналістаў расследавальнікаў)
На Pornhub апублікавалі інтымныя фота вядоўцы «Звычайнай раніцы». Здымкі апынуліся дыпфэйкам
У каментары «Зеркалу» журналістка сказала, што гэта акцыя была спланаванай.
Партнёрскі матэрыял
Праўладныя медыі распаўсюдзілі фэйкавыя інтымныя фота вядоўцы ютуб-шоу «Звычайная раніца» Марыны Ментусавай, апублікаваныя на Pornhub. Каманда «Зеркала» высветліла ў журналісткі, што гэта за здымкі і як яны трапілі на порнасайт.
Паведамленне пра тое, што здымкі з яе выявай апублікавалі на Pornhub, вядоўца Марына Ментусава атрымала раніцай 9 красавіка 2025 года падчас эфіру шоу «Звычайная раніцы» на YouTube. Яно прыйшло ў тэлеграм з незнаёмага акаўнта.
«У паведамленні гаварылася: “Марына, як жа так? У вас жа дачка, што ж вы робіце?” І спасылка на пост тэлеграм-каналу, у якім ужо была спасылка на Pornhub з акаўнтам. … Думаю, гэта не нечы асабісты акцыянізм, а старанна спланаваная атака. … Звярнула ўвагу, што акаўнт, з якога прыйшло паведамленне, створаны тыдзень таму. Да таго ж яны атрымалі галачку верыфікацыі на Pornhub, што можна зрабіць, толькі паказаўшы пашпарт. З улікам таго, што мы кажам пра рэпрэсіўную Беларусь, рэжым Лукашэнкі, у якіх пэўна ёсць дадзеныя майго пашпарту, і яны сапраўды змаглі іх падаць», — расказала Ментусава журналістам «Зеркала».
Вядоўца адрэагавала на паведамленне ў эфіры праграмы: адразу заявіла, што гэтыя фотаздымкі — дыпфэйк. Яна з іроніяй адзначыла, што ў дзяўчыны на іх прыгожыя скулы і гладкія валасы: «Вельмі прыгожа. … Грудзі ў мяне, варта прызнаць, па-першае, трошкі меншыя, але затое трошкі падцягнутыя. І не такая здаравяцкая спіна». Журналістка дадала, што гэта не першая атака на яе, звязаная з інтымнымі здымкамі.
Пасля эфіру Марына Ментусава напісала ў службу падтрымкі Pornhub, што апублікаваная інфармацыя некарэктная, і папрасіла выдаліць яе. Увечары ў той жа дзень у сваім інстаграме яна паведаміла, што ўсе фэйкі выдаленыя.