Антыфэйк / фактчэк 29 сакавіка 2024

Пасля сыходу з расейскага рынку «Мерседэс» вымушаны закрываць заводы? Разбіраемся, ці так гэта

На расейскім рынку кампанія звычайна прадавала каля 40 тыс. аўтамабіляў у год.

У Расеі асцерагаюцца, што кампаніі Google і Apple могуць адключыць смартфоны расейцаў, калі канфлікт з Захадам абвострыцца. Беларускі дэпутат Алег Гайдукевіч заяўляе, што сыход з расейскага рынку не выгадны не толькі тэхнагігантам, але і вытворцу аўтамабіляў «Мерседэс», які цяпер нібыта вымушаны зачыняць заводы. Каманда Weekly Top Fake высветліла, што не так з гэтым сцвярджэннем. 

Дарагія аўтамабілі «Мерседэс» купляла толькі Расея і Блізкі Усход. Пра гэта распавёў Алег Гайдукевіч у эфіры «Радыё Менск» 20 сакавіка 2024 года. 

«Хто ад гэтага больш страціць? Хіба не згалеюць гэтыя кампаніі. “Мерседэс" сыходзіць з Нямеччыны цяпер, хочуць закрываць заводы. Хто купляе "Мерседэс"? Блізкі Усход, Расея купляла дарагія машыны. Яны адмовіліся ад расейскага рынку. Каму гэта на карысць пайшло?» — задаўся пытаннем дэпутат. 

Мяркуючы з выступу ў перадачы «Скажы не маўчы» на «Беларусь 1» 19 сакавіка 2024 года, такога ж меркавання прытрымліваецца расейскі пісьменнік Міхаіл Шахназараў:

«Два сімвалы Нямеччыны, адзін — "Мерседэс", які цяпер не прадае свае машыны, таму што 80 офісаў прыйшлося зачыніць». 

Інфармацыя пра закрыццё заводаў «Мерседэс» — няпраўда. Аўтавытворца як прадаваў, так і прадае свае машыны. Кампанія яшчэ ў 2021 годзе заяўляла, што пераходзіць на агенцкую мадэль продажаў. І цяпер толькі абвясціла, што хоча прадаць свае салоны ў Нямеччыне. Гэта значыць, што аўто «Мерседэс» там будуць прадавацца і далей, толькі пры пасярэдніцтве іншых кампаній. Канцэрн гэта робіць для аптымізацыі продажаў. І па такой схеме ўжо даўно працуе ў іншых краінах. 

Ужо пасля сыходу з Расеі «Мерседэс» у справаздачы за 2023 год паведаміў, што прадаў 2,5 млн аўтамабіляў ва ўсім свеце на €153 млрд. Гэта больш, чым годам раней. 

На расейскім рынку кампанія звычайна прадавала каля 40 тыс. аўтамабіляў у год. 

Для параўнання, у ЗША «Мерседэс» прадае больш за 200 тыс. аўто ў год, а ў Кітаі — звыш 700 тыс. 

Дашліце інфармацыю, якая выклікае ў вас сумневы — мы праверым
Іншыя публікацыі
«Урзуля фон дэр Ляен напэўна прысела». На тэлеканале «Брэст» выдалі старое інтэрв’ю Петэра Мадзяра за новую палітычную сенсацыю
Антыфэйк / фактчэк «Урзуля фон дэр Ляен напэўна прысела». На тэлеканале «Брэст» выдалі старое інтэрв’ю Петэра Мадзяра за новую палітычную сенсацыю
Вядоўца Ала Грыгарчук заявіла, што новы прэм’ер Вугоршчыны нядаўна прапанаваў Віктару Орбану ўзначаліць Еўракамісію.
11 мая 2026 Чытаць
Мы выкарыстоўваем файлы cookie, каб палепшыць ваш карыстальніцкі досвед. Падрабязней
Адхіліць Прыняць