Расследуем карупцыю, выкрываем фэйкі, аналізуем навінавую павестку. БРЦ — чалец глабальнай сеткі журналістаў-расследавальнікаў.
Журналісты БРЦ – лаўрэаты нацыянальнай прэміі «Вольнае слова» Беларускай асацыяцыі журналістаў за расследаванні ў 2018, 2019, 2020, 2021 і 2022 гадах. На «Вольным слове» у 2021 годзе каманда БРЦ атрымала першае месца ў катэгорыі «Аналітыка».
БРЦ з'яўляецца чальцом OCCRP (Цэнтр па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці)
Таксама мы чальцы GIJN (Глабальная сетка журналістаў расследавальнікаў)
Дабіць украінскіх ветэранаў: «Невальфовіч» выдаў сваё бачанне за ініцыятыву ААН
Каманда WTF высветліла, што менавіта прапануюць украінцам.
Украіна спрабуе пазбавіцца ад непатрэбных грамадзян — так пракаментавалі навіну пра працаўладкаванне жанчын, ветэранаў і інвалідаў у сферы размініравання аўтары тэлеграм-каналу «Невальфовіч». Каманда Weekly Top Fake высветліла, у чым заключаецца праца, якую прапануюць украінцам.
ААН прапануе ўкраінцам з інваліднасцю, у тым ліку ветэранам баявых дзеянняў, і жанчынам дапамагчы размініраваць тэрыторыі. Пост на гэтую тэму 3 лістапада 2024 года з'явіўся ў тэлеграм-канале «Невальфовіч».
«Гэта што атрымліваецца, калі ўкраінец выжыў, значыць, яго неабходна дабіць? Проста інакш прыйдзецца плаціць яму грошы па інваліднасці. Вось кіеўскі рэжым хітры, ні з кім не хоча дзяліцца данатамі. Яшчэ не накраліся», — пракаментавалі навіну аўтары посту (аўтарскія арфаграфія і пунктуацыя захаваныя).
Пра тое, што ва Украіне плануюць прымусіць інвалідаў і жанчын займацца размініраваннем, напісалі і некаторыя расейскія медыі са спасылкай на Мінабароны Украіны.
На самой справе Мінабароны Украіны паведаміла, што людзі з інваліднасцю, у тым ліку ветэраны вайны, змогуць працаўладкавацца ў сферы размініравання. Інакш кажучы, такое працаўладкаванне неабавязковае.
Такую працу ўжо атрымалі чацвёра ўкраінцаў, якія пацярпелі ад выбухованебяспечных прадметаў. Яны сталі супрацоўнікамі міжнароднай дабрачыннай арганізацыі Тhe HALO Trust, якая займаецца размініраваннем тэрыторый у краінах, дзе ішлі баявыя дзеянні. У іх абавязкі ўваходзіць аналіз здымкаў са спадарожнікаў і дронаў для выяўлення мінных палёў. Гэта значыць, што непасрэдным размініраваннем яны не займаюцца.
У канцы верасня Кабінет міністраў Украіны спрасціў механізм прызначэння выплат байцам у выпадку атрымання інваліднасці і сем'ям, калі воін загіне не падчас баявых дзеянняў.
Пенсіі па інваліднасці за гэты час выраслі амаль у два разы. Але Марына Арцёменка не сказала, што гэтыя выплаты застаюцца аднымі з самых нізкіх у Еўропе.