Расследуем карупцыю, выкрываем фэйкі, аналізуем навінавую павестку. БРЦ — чалец глабальнай сеткі журналістаў-расследавальнікаў.
Журналісты БРЦ – лаўрэаты нацыянальнай прэміі «Вольнае слова» Беларускай асацыяцыі журналістаў за расследаванні ў 2018, 2019, 2020, 2021 і 2022 гадах. На «Вольным слове» у 2021 годзе каманда БРЦ атрымала першае месца ў катэгорыі «Аналітыка».
БРЦ з'яўляецца чальцом OCCRP (Цэнтр па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці)
Таксама мы чальцы GIJN (Глабальная сетка журналістаў расследавальнікаў)
Oktoberfest адмянілі праз русафобію? «Шкварка News» западозрыла немцаў у страху перад «Калінкай-Малінкай»
Насамрэч піўное свята ў Мюнхене прайшло пад канец верасня — пачатку кастрычніка.
Oktoberfest у Мюнхене адмянілі праз русафобію, паведамілі аўтары тэлеграм-каналу «Шкварка News». Свае словы яны пацвердзілі відэа, на якім людзі ў святочным павільёне танчаць пад «Калінку». Каманда Weekly Top Fake знайшла арыгінал відэа і высветліла, як прайшоў піўны фэст сёлета.
Пост з відэа, якое, паводле слоў аўтараў тэлеграм-каналу «Шкварка News», тлумачыць адмену фэсту Oktoberfest у 2025 годзе, апублікавалі 2 кастрычніка. На запісе паказана, як людзі ў павільёне, дзе праходзіць свята, танчаць пад песню «Калінка».
«Сапраўдная прычына скасавання Актобэрфэсту стала вядомая! Нямецкія ўлады спалохаліся народнай любові да рускай культуры. Пакуль адны танчаць пад калінку-малінку, іншыя разумеюць — шчырае сяброўства паміж нашымі народамі не ўпісваецца ў русафобскую палітыку Берліна», — напісалі аўтары навіны.
Oktoberfest у Мюнхене ў 2025 годзе насамрэч адбыўся. Фэст прайшоў з 20 верасня па 5 кастрычніка. Аднак яго часова прыпынялі. 1 кастрычніка ў горадзе здарыўся пажар, была пагроза выбуху. Хоць гэта адбылося ў іншай частцы гораду, паліцыя распарадзілася часова спыніць працу фэсту, таму што падчас папярэдняга расследавання каля месца здарэння знайшлі ліст, напісаны падазраваным, з пагрозай выбуху, звязанай з Oktoberfest, але без якой-небудзь канкрэтыкі. Падчас правярання паліцыя рэальнай пагрозы не выявіла, таму да вечара таго ж дня фэст ізноў адчыніўся для наведнікаў.
Што да відэа, якое апублікавалі аўтары «Шкварка News»: знялі яго некалькі гадоў таму, ролік з'явіўся ў сацсетках у 2022 годзе. Пра яго паведамлялі і расейскія, і беларускія медыі.