Антыфэйк / фактчэк

Тэлеканал АНТ паказаў скрыншот паста Ілана Маска з нецэнзурнай лаянкай. «Зеркало» высветліла, што гэта фэйк

У расейскіх медыях і сацсетках распаўсюджваюцца чуткі аб магчымым аддзяленні Тэхасу ад ЗША.

Партнёрскі матэрыял
У расейскіх медыях і сацсетках распаўсюджваюцца чуткі аб магчымым аддзяленні Тэхасу ад ЗША. Беларускі тэлеканал АНТ далучыўся да трансляцыі наратыву аб сепаратызме штата і апублікаваў нібыта пост Ілана Маска на гэтую тэму. «Зеркало» высветліла, што гэта фэйк. 

Беларускі тэлеканал АНТ у тэлеграме апублікаваў 28 студзеня 2024 года нібыта скрыншот паста Ілана Маска з сацсеткі X. У тэксце паведамлення сцвярджаецца, што Маск паказаў самыя папулярныя паведамленні ў сацсетцы X ад расейцаў. І сярод іх нібыта апынуліся пасты з лацінскай транслітарацыяй фраз «Тэхас наш» і «Піндосы, што з е***ам?». 

«Публікацыі відавочна адсылаюць да актуальных падзей у Тэхасе, улады якога пайшлі супраць палітыкі Байдэна», — напісалі аўтары тэлеграм-канала пад скрыншотам. 

На момант публікацыі тэксту пост з канала АНТ быў выдалены. Аднак пашукавік выдае спасылку на яго. 

Маск, падобна, не падтрымлівае палітыку прэзідэнта ЗША Джо Байдэна. У яго профілі X ёсць два рэпосты на гэтую тэму з каментарамі. Ён апублікаваў відэа з уцекачамі ля амерыканскай мяжы з подпісам  «На гэты момант гэта бясспрэчна» і ліст двух былых агентаў ФБР, якія крытыкуюць палітыку Байдэна па адкрытых межах, з подпісам «Вельмі трывожна».

«Зеркало» высветліла, што скрыншот распаўсюджваецца ў расейскіх сацсетках і тэлеграм-каналах. Да прыкладу, раніцай 27 студзеня ён з'явіўся на канале «Такер Карлсан на рускай і іншыя».

У паўднёвых штатах ЗША, уключаючы Тэхас, працягваецца міграцыйны крызіс. Туды праз паўднёвую мяжу прыбывае вялікая колькасць людзей.

Дашліце інфармацыю, якая выклікае ў вас сумневы — мы праверым
Іншыя публікацыі
Аўдонін назваў узровень беларускага пашпарта надзвычай высокім. Але бязвізавых напрамкаў з ім менш, чым у суседзяў
Антыфэйк / фактчэк Аўдонін назваў узровень беларускага пашпарта надзвычай высокім. Але бязвізавых напрамкаў з ім менш, чым у суседзяў
З беларускім пашпартам даступныя 78 напрамкаў без загадзя аформленай візы — на 30 менш за сярэднесусветны паказнік.
11 кастрычніка 2026 Чытаць
СТБ запісаў Вільню ў лідары паводле падаражэння грамадскага транспарту. Але паводле росту цэн на доўгатэрміновыя праязныя яна дзясятая з 14
Антыфэйк / фактчэк СТБ запісаў Вільню ў лідары паводле падаражэння грамадскага транспарту. Але паводле росту цэн на доўгатэрміновыя праязныя яна дзясятая з 14
Greenpeace параўнаў доўгатэрміновыя праязныя ў еўрапейскіх сталіцах — у літоўскай за тры гады яны падаражэлі прыкладна на 10%.
10 кастрычніка 2026 Чытаць
Мы выкарыстоўваем файлы cookie, каб палепшыць ваш карыстальніцкі досвед. Падрабязней
Адхіліць Прыняць