Антыфэйк / фактчэк 10 ліпеня 2024

Альтэрнатыўная версія гісторыі адносін Менску і Кіеву ад БТ VS рэальная ад каманды WTF

Форумы рэгіёнаў Беларусі і Украіны пачалі праводзіць пасля Майдану 2014 года.

Украінскія ўлады, якія прыйшлі пасля «Рэвалюцыі годнасці» 2014 года, адмовіліся ад удзелу ў форуме ўкраінскіх і беларускіх рэгіёнаў. Такую версію падзей агучылі кіраўнікі Беларускага саюзу журналістаў (БСЖ) Андрэй Крывашэеў і Белтэлерадыёкампаніі Іван Эйсмант. Каманда Weekly Top Fake аднавіла храналогію сустрэч прадстаўнікоў беларускіх і ўкраінскіх рэгіёнаў.  

Нягледзячы на выгаду ад супрацы з беларускімі рэгіёнамі ўлады Украіны, якія прыйшлі пасля Майдану 2014 года, былі вымушаныя разарваць яе. Да такой высновы прыйшлі кіраўнікі БСЖ і БТ Андрэй Крывашэеў і Іван Эйсмант у эфіры «Клуба рэдактараў» на «Беларусь 1» 28 чэрвеня 2024 года. 

— Памятаеце, мы правялі такі форум рэгіёнаў з Украінай? І потым новыя ўкраінскія ўлады, якія прыйшлі ўжо пасля дзяржаўнага перавароту [у 2014 годзе], скардзіліся, што праз міжрэгіянальную супрацу беларускіх і ўкраінскіх рэгіёнаў ім цяжка супраць нас уводзіць санкцыі і абрываць сувязі. Таму што сувязь Гомля і Чарнігава там ці іншых разарваць складаней, чым Кіеву і Менску, — распавёў Крывашэеў.

— То бок, Украіне і ўкраінскім рэгіёнам гэта выгадна было, інакш яны б не працавалі, а нашым заакіянскім сябрам ... не вельмі выгадна. Ну, а мы ведаем, што Украіна, на жаль, не самастойная краіна, — працягнуў старшыня БТ Іван Эйсмант. 

Форумы рэгіёнаў Беларусі і Украіны пачалі праводзіць пасля Майдану 2014 года. Першы прайшоў у 2018 годзе пры Пятру Парашэнку. Другі — у 2019 годзе пры Уладзіміры Зяленскім. 

Трэці быў прызначаны на восень 2020 года, але ў Беларусі пачаліся пратэсты пасля прэзідэнцкіх выбараў, і Украіна не прызнала Аляксандра Лукашэнку законным прэзідэнтам. Пасля гэтага афіцыйны Кіеў прапанаваў узяць паўзу і перанесці форум на наступны год. У 2021-м беларускія ўлады прымусова пасадзілі самалёт Ryanair на тэрыторыі Беларусі, што справакавала ўзмацненне санкцый. Таму трэці форум так і не правялі.

Дашліце інфармацыю, якая выклікае ў вас сумневы — мы праверым
Іншыя публікацыі
«Урзуля фон дэр Ляен напэўна прысела». На тэлеканале «Брэст» выдалі старое інтэрв’ю Петэра Мадзяра за новую палітычную сенсацыю
Антыфэйк / фактчэк «Урзуля фон дэр Ляен напэўна прысела». На тэлеканале «Брэст» выдалі старое інтэрв’ю Петэра Мадзяра за новую палітычную сенсацыю
Вядоўца Ала Грыгарчук заявіла, што новы прэм’ер Вугоршчыны нядаўна прапанаваў Віктару Орбану ўзначаліць Еўракамісію.
11 мая 2026 Чытаць
Мы выкарыстоўваем файлы cookie, каб палепшыць ваш карыстальніцкі досвед. Падрабязней
Адхіліць Прыняць