Расследуем карупцыю, выкрываем фэйкі, аналізуем навінавую павестку. БРЦ — чалец глабальнай сеткі журналістаў-расследавальнікаў.
Нашыя журналісты атрымалі прэмію Ганса Штайгэра за журналісцкія расследаванні ад Міжнароднага цэнтру журналістаў (ICFJ), прэмію за свабодныя СМІ (Free Media Award) ад фондаў ZEIT-Stiftung Bucerius і Fritt Ord, а таксама прэмію за дасягненні ў журналістыцы дадзеных (Data Journalism Award) ад Грамадства садзейнічання развіццю працоўнай дзейнасці журналістаў і рэдакцыі (SABEW). Наш праект Dubai Unlocked увайшоў «у шорт-ліст» Sigma Awards.
З 2018 па 2026 год нашыя журналісты таксама атрымалі 11 узнагародаў беларускай нацыянальнай прэміі «Вольнае слова».
БРЦ з'яўляецца чальцом OCCRP (Цэнтр па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці)
Таксама мы чальцы GIJN (Глабальная сетка журналістаў расследавальнікаў)
Азаронак больш за палову крадзяжоў і згвалтаванняў у Расеі прыпісаў мігрантам. Праверылі, наколькі ён памыліўся
Вядоўца намякнуў, што ў Еўропе сітуацыя са злачыннасцю замежнікаў не лепш.
У Расеі больш за палову крадзяжоў, згвалтаванняў і іншых злачынстваў здзяйсняюць мігранты, заявіў Рыгор Азаронак у праграме «Да!Но». Каманда Weekly Top Fake праверыла, ці мае рацыю вядоўца.
Тэму прыцягнення замежнай працоўнай сілы ў эканоміку вядоўца праграмы «Да!Но» на тэлеканале СТБ Рыгор Азаронак закрануў 4 чэрвеня 2025 года. Расказваючы пра аспекты бяспекі ў гэтым пытанні, ён прывёў статыстыку па злачыннасці мігрантаў:
«Людзі ж бачаць, што робіцца ў Еўропе. Людзі ж бачаць, што робіцца ў Расеі. І там, у Расеі, прабачце, з фразы “ў злачыннасці няма нацыянальнасці” усе смяюцца. Ну, таму што, калі паглядзець статыстыку, то больш за палову крадзяжоў, згвалтаванняў і ўсяго іншага — гэта наўпрост злачыннасць мігрантаў».
Доля злачынстваў, здзейсненых замежнікамі ў Расеі, паводле дадзеных МУС за 2024 год, трохі перавышае 4%.
У Еўразвязе карціна злачыннасці мігрантаў у кожнай краіне свая. Напрыклад, у Нямеччыне ў 2024 годзе сярод падазраваных у здзяйсненні злачынстваў налічвалася каля 42% замежнікаў. Гэта блізка да таго, што сказаў Азаронак. Але калі прыбраць са статыстыкі тых, хто парушыў міграцыйнае права, то доля ўдзелу замежнікаў у злачынствах зменшыцца да кожнага трэцяга ці 35,5%.
У Францыі доля замежных падазраваных у 2024 годзе — 17%. Найчасцей яны згадваюцца ў справах пра крадзяжы з аўтамабіляў, узломы, рабаванне без зброі.
У Польшчы, па статыстыцы за 2024 год, толькі каля 6% падазраваных у здзяйсненні злачынстваў — замежнікі. Найчасцей іх прыцягваюць да адказнасці за кіраванне ў нецвярозым стане.