Расследуем карупцыю, выкрываем фэйкі, аналізуем навінавую павестку. БРЦ — чалец глабальнай сеткі журналістаў-расследавальнікаў.
Нашыя журналісты атрымалі прэмію Ганса Штайгэра за журналісцкія расследаванні ад Міжнароднага цэнтру журналістаў (ICFJ), прэмію за свабодныя СМІ (Free Media Award) ад фондаў ZEIT-Stiftung Bucerius і Fritt Ord, а таксама прэмію за дасягненні ў журналістыцы дадзеных (Data Journalism Award) ад Грамадства садзейнічання развіццю працоўнай дзейнасці журналістаў і рэдакцыі (SABEW). Наш праект Dubai Unlocked увайшоў «у шорт-ліст» Sigma Awards.
З 2018 па 2026 год нашыя журналісты таксама атрымалі 11 узнагародаў беларускай нацыянальнай прэміі «Вольнае слова».
БРЦ з'яўляецца чальцом OCCRP (Цэнтр па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці)
Таксама мы чальцы GIJN (Глабальная сетка журналістаў расследавальнікаў)
Лукашэнка — (не) першы. Каму тэлефанаваў Пуцін пасля сустрэчы са спецпасланцам ЗША
Версія Рыгора Азаронка супраць афіцыйнай.
Перш за ўсё пасля сустрэчы са спецпасланцам ЗША Стывам Ўіткафам Уладзімір Пуцін патэлефанаваў найбліжэйшаму паплечніку — Аляксандру Лукашэнку, расказаў Рыгор Азаронак у эфіры сваёй аўтарскай праграмы. Каманда Weekly Top Fake удакладніла чарговасць званкоў.
Пасля візіту спецпасланца ЗША Стыва Ўіткафа ў Маскву 6 жніўня 2025 года і да сустрэчы Доналда Трампа з Уладзімірам Пуціным праз дзевяць дзён беларускі кантэкст абедзвюх падзей абмеркавалі ў эфіры праграмы «Азаронак. Наўпрост». Яе вядоўца Рыгор Азаронак у гутарцы з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Вадзімам Гігіным распавёў, як прэзідэнт Расеі правёў «вялікі сазвон са сваімі хаўруснікамі»:
«Першы быў Лукашэнку, яшчэ ў пятніцу. <…> Прыляцеў Ўіткаф у Маскву, яны сустрэліся, доўга размаўлялі, і потым Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін… Стала вядома пра хуткую сустрэчу, і вось акурат, калі ў эфіры ішло інтэрв'ю з Сайманам Шустэрам якраз на гэтыя ўсе тэмы… … Уладзімір Уладзіміравіч патэлефанаваў Аляксандру Лукашэнку. Ну, а потым іншым хаўруснікам. Учора гэта быў Кім Чэн Ын», — распавёў Азаронак 13 жніўня.
На афіцыйным сайце Крамля публікуюць інфармацыю пра дзелавыя сустрэчы і званкі прэзідэнта. Са Стывам Ўіткафам Уладзімір Пуцін размаўляў 6 жніўня. Увечары 7 жніўня ён патэлефанаваў прэзідэнту ПАР. 8 жніўня — лідарам Узбекістана, Казахстану і Кітая. У той жа дзень, але пазней, у паведамленнях з'явілася Беларусь. Пасля яе Пуцін тэлефанаваў у Індыю.