Антыфэйк / фактчэк 15 сакавіка 2024

Расея аддала Беларусі ядравую дубінку? Правяраем заяву галоўрэда «Беларусь сёння»

Прэцэдэнты з размяшчэннем ядравай зброі на тэрыторыі іншых краін, — не навіна.

Размяшчэнне ў Беларусі расейскай ядравай зброі сведчыць аб беспрэцэдэнтным узроўні даверу паміж краінамі, заявіў галоўны рэдактар выдавецкага дому «Беларусь сёння». Каманда Weekly Top Fake праверыла, ці так гэта.

Галоўны рэдактар «Беларусь сёння» Дзмітрый Жук 1 сакавіка ў эфіры перадачы «Клуб рэдактараў» на «Беларусь 1» распавёў, пра што, на яго думку, сведчыць размяшчэнне ў Беларусі ядравых боегаловак.

«А цяпер удумайцеся, вось проста ўдумайцеся, што на нашу тэрыторыю, іншай суверэннай дзяржавы, кіраўнік суседняй суверэннай дзяржавы аддае ядравую дубінку. Вось вы проста ўдумайцеся ва ўзровень даверу. Такога свет не ведае», — сказаў ён.

Увесну 2023 года міністр абароны РФ Сяргей Шайгу заявіў, што кантроль і рашэнне па выкарыстанні размешчанай у Беларусі нестратэгічнай ядравай зброі Расеі застаецца за Масквой. Гэта значыць «ядравую дубінку» Менску не аддалі, ён не атрымаў кантроль над ядравымі зарадамі. 

Пра тое ж, што прэцэдэнты з размяшчэннем ядравай зброі на тэрыторыі іншых краін, — не навіна, год таму адзначаў сам Уладзімір Пуцін.

«Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка даўно ставіць пытанне пра тое, каб размясціць на тэрыторыі Беларусі расейскую тактычную ядравую зброю. Тут таксама няма нічога незвычайнага. Па-першае, Злучаныя Штаты робяць гэта на працягу дзесяцігоддзяў», — сказаў ён.

Акрамя ЗША амерыканская ядравая зброя ёсць у пяці краінах — Нямеччыне, Італіі, Бельгіі, Нідэрландах і Турцыі. У студзені стала вядома, што Вашынгтон таксама плануе размясціць яе ў Вялікай Брытаніі.

Дашліце інфармацыю, якая выклікае ў вас сумневы — мы праверым
Іншыя публікацыі
«Не сказаў дзядзьку не»: «СБ. Беларусь сёння» сказіла змены ў артыкулах пра сексуальны гвалт у Літве
Антыфэйк / фактчэк «Не сказаў дзядзьку не»: «СБ. Беларусь сёння» сказіла змены ў артыкулах пра сексуальны гвалт у Літве
Аўтарка газеты ўбачыла змякчэнне пакарання там, дзе заканадаўцы ўводзяць прынцып добраахвотнай згоды і захоўваюць забарону на сексуальныя кантакты з дзецьмі.
23 чэрвеня 2026 Чытаць
Мы выкарыстоўваем файлы cookie, каб палепшыць ваш карыстальніцкі досвед. Падрабязней
Адхіліць Прыняць