Расследуем карупцыю, выкрываем фэйкі, аналізуем навінавую павестку. БРЦ — чалец глабальнай сеткі журналістаў-расследавальнікаў.
Журналісты БРЦ – лаўрэаты нацыянальнай прэміі «Вольнае слова» Беларускай асацыяцыі журналістаў за расследаванні ў 2018, 2019, 2020, 2021 і 2022 гадах. На «Вольным слове» у 2021 годзе каманда БРЦ атрымала першае месца ў катэгорыі «Аналітыка».
БРЦ з'яўляецца чальцом OCCRP (Цэнтр па даследаванні карупцыі і арганізаванай злачыннасці)
Таксама мы чальцы GIJN (Глабальная сетка журналістаў расследавальнікаў)
ПошукБеларускі расследавальніцкі цэнтр
Антыфэйк / фактчэк06 сакавікаЛукашэнка: У Беларусі самыя нізкія кошты ў свеце. Знайшлі, дзе яшчэ ніжэй
Кошты ў Беларусі сапраўды адны з самых нізкіх у свеце.
У Беларусі самыя танныя тавары ў свеце, заявіў Аляксандр Лукашэнка падчас нарады па новай сістэме рэгулявання цэн. Каманда Weekly Top Fake знайшла мінімум 16 краін, дзе жыць яшчэ танней.
На нарадзе па новай сістэме рэгулявання цэн, якая прайшла 28 лютага 2025 года, Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў тых, хто не задаволены коштам тавараў у Беларусі. Тэлеграм-канал «Пул першага» ў гэты дзень апублікаваў відэа з фрагментам гэтай падзеі.
«А кошты ў нас самыя нізкія ў свеце, самыя нізкія. Яны, можа быць, не задавальняюць усіх, яны ніколі не будуць задавальняць усіх, але яны самыя нізкія ў свеце», — сказаў Лукашэнка.
Кошты ў Беларусі сапраўды адны з самых нізкіх у свеце. Але каманда WTF знайшла мінімум 16 краін, дзе жыць яшчэ танней. У рэйтынгу краін па кошце жыцця за 2025 год, дзе ўлічваюцца цэны на арэнду жытла, прадукты, транспарт і іншыя выдаткі, Беларусь займае 17 пазіцыю з канца сярод 139. Замыкаюць спіс Пакістан, Лівія і Егіпет. Таксама танней жыць у Расеі, Узбекістане і Украіне.
Самай дарагой краінай стала Швейцарыя. Там на месяц толькі на ежу спатрэбіцца €630. Паводле разлікаў складальнікаў рэйтынгу, у Беларусі чалавеку на гэты час пры ўсходнім тыпе харчавання хопіць сумы ад 380 рублёў, а пры заходнім — да 500 рублёў або €150.
Паводле звестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту, выдаткі беларусаў на харчаванне яшчэ меншыя: блізу 40% спажывецкіх выдаткаў хатняй гаспадаркі. Гэта прыкладна 630 рублёў на сярэднюю сям'ю.